Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага — абраны соймам калегіяльны орган, які сканцэнтраваў у сваіх руках усе пытанні арганізацыі і забяспячэння войска.
Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага пачала дзейнічаць 24 лютага 1765 года ў Гародні.
У Кароне дзейнічала свая камісія.
Камісіі займаліся пытаннямі забеспячэння і ўзбраення войска, кантралявалі вайсковыя фінансы, абучэнне жаўнераў, іх дысцыпліну, дыслакацыі вайсковых частак, вайсковы суд.
У 1767 годзе камісіі выдалі Рэгулямін-вайсковы статут для кавалерыі.