wd wp Пошук:

Юзаф Забела

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Забела. Юзаф Забела (? — 9 мая 1794) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-лейтэнант войска літоўскага, лоўчы вялікі літоўскі (1775—1793), апошні гетман польны літоўскі (з 1793); пасол Чатырохгадовага Сойма, маршалак Таргавіцкай канфедэрацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», сын Антонія (1710? — 1776) і Соф’і са Шчытоў (1720? — ?) герба «Ястрабец».

У 1775 годзе атрымаў урад вялікага літоўскага лоўчага[1]. У 1777 годзе стаў кавалерам ордэна Св. Станіслава. У 1782—1784 гадах быў канцылярам Пастаяннай Рады.

Быў паслом на Чатырохгадовым Сойме ад Жамойці; прытрымліваўся прарасійскай пазіцыі, выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая. У 1792 годзе далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага; 15 чэрвеня 1793 года пры падтрымцы расійскага пасла Сіверса атрымаў булаву польнага гетмана літоўскага. У 1793 годзе ўдзельнічаў у Гарадзенскім Сойме, выконваючы даручэнні расійскага пасла Сіверса.

Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі 9 мая 1794 года быў схоплены і за здраду радзіме асуджаны да смерці.

Сям’я

Жонка Марыяна з Сабалеўскіх

У шлюбе з Марыянай з Сабалеўскіх (1766—1818) меў сына Генрыка Казіміра (1785—1850), які пабраўся шлюбам з Габрыэлай Гутакоўскай (? — 1871).

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1794 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 мая
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Род Забелаў
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Таргавіцкія канфедэраты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Гетманы польныя літоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Павешаныя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1750 годзе
Катэгорыя·Лоўчыя вялікія літоўскія