wd wp Пошук:

Антоні Адам Філіповіч-Дубовік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філіповіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубовік. Антоні Адам Філіповіч-Дубовік (Антон Філіповіч-Дубовік, таксама Антон Філіповіч-Дубоўнік; 15 снежня 1865, Пётраўшчызна, Вілейскі павет — 18 снежня 1930 Вільня) — віленскі будаўнічы тэхнік і архітэктар, аўтар праектаў мноства прыватных дамоў і некалькіх дзясяткаў касцёлаў у сучасных Літве і Беларусі.

Біяграфія

Дом Хаі Леі Крэмэр
Піліес, 32

Скончыў інжынерныя курсы ў Віленскім юнкерскім вучылішчы(руск.) бел.. Працаваў у Мінску, Беластоку, Брэсце, Курску. Некаторы час працаваў у прыватным праектна-будаўнічым бюро «Канструктар» у Вільні. У 18991910 гадах памочнік Віленскага гарадскога архітэктара і на гэтай пасадзе ажыццяўляў нагляд за будаўніцтвам розных будынкаў у Вільні, у тым ліку і палаца Радушкевіча(руск.) бел.[1]. Спраектаваў звыш 230 будынкаў, з іх 76 храмаў у Беларусі і Літве. Асноўныя яго праекты ажыццёўлены ў Вільні, дзе ў пачатку XX стагоддзя было пабудавана па праектах Філіповіча-Дубовіка мноства прыватных дамоў (каля 160).

Яму належыць самы ранні ўзор стылю мадэрн у горадзе — яго ўласная віла на гары Таурас (1903; вуліца М. Валанчаус 3), будынак складанага асіметрычнага плана, з аконнымі праёмамі ў форме падковы і пялёстка. Фасад упрыгожваюць гнуткія лініі карнізаў і дэкораў з раслінным арнаментам, характэрны для стылю сэцэсіі. Акцэнт высокага франтона галоўнага фасада складае рэльеф з гербам Філіповічаў. Раслінныя матывы архітэктар здолеў спалучаць з рэмінісцэнцыямі формаў барока, якое ў пачатку XX стагоддзя стала разумецца як знак мясцовай нацыянальнай і спецыяльна Віленскай традыцыі..

Рэканструяваў у новым стылі дом на рагу вуліц Піліес і Ліцярату у Вільні (1911); па яго праекце частка фасада аздобленая паліванымі керамічнымі пліткамі.

Пахаваны на могілках Роса.

Праекты

Пабудаваныя па праектах Філіповіча-Дубовіка будынкі маюць рысы мадэрну і неаготыкі. Дзякуючы яму мадэрн у Вільні набыў рысы масавага стылю з характэрнымі прыкметамі, такімі як каваныя металічныя рашоткі гаўбцоў, разьбяныя дзверы, з датай або лацінскім прывітаннем „Salve“ на парозе. Храмы, якія будаваліся па праектах Філіповіча-Дубовіка (Кальціненай(літ.) бел., Бутрымоніс(літ.) бел., Папарчай(літ.) бел., Наўёі-Вільня(руск.) бел.; 1903—1919) параўнальна невялікіх памераў, стройных прапорцый, у неагатычным стылі.

Уласная віла (1903)
Касцёл Святога Казіміра (Наўёі-Вільня)(руск.) бел. (Наўёі-Вільня, 1908)

Зноскі

  1. VLE
  2. Namas(літ.) . Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 3 ліпеня 2020.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі