wd wp Пошук:

Вуліца Піліес

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Замкавая вуліца. Вуліца Піліес[1] (традыцыйная беларуская назва — За́мкавая ву́ліца [2]; літ.: Pilies gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Пачынаецца ад паўночна-ўсходняга вугла Кафедральнай плошчы і вядзе ў кірунку Ратушнай плошчы да скрыжавання вуліц Бакшта і Латочак. Працягваецца Вялікай і Вастрабрамская вуліцамі.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касцёл Святых Янаў у стылі віленскага барока, Пятніцкая царква і палац Масальскіх, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагоддзяў.

Гісторыя

Назва вуліцы паказвае на яе размяшчэнне ў кірунку ад Ніжняга замка да гарадскай брамы. З’яўляецца адной з найбольш старажытных вуліц Вільні. У гістарычных крыніцах упамінаецца пад назвай Замкавая або Вялікая Замкавая (разам з сучаснай Вялікай).

У 1939 годзе назву вуліцы перайначылі на літоўскі манер. Па Другой сусветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя расійскага пісьменніка Максіма Горкага. У 1987 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву, але ў летувізаванай форме.

Агульныя звесткі

Арка да вуліцы Скопа

Даўжыня вуліцы каля 500 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца з боку Кафедральнай плошчы. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліцы Скопа і Святаянская, з левага — Святаміхальская і Літарацкая.

Будынкі

Рог з Бернардзінскай вуліцай

Няцотны бок

Гатычны дом № 12

Цотны бок

Рог з Святаміхальскай вуліцай
Колішняя кнігарня Сыркіна

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  3. Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні Архівавана 1 лютага 2017., TUT.BY, 6.08.2009.
  4. Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Туризм и Отдых». № 29 (664). 24 ліпеня 2008.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96