У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Запатацкі.
А́нтанін За́патацкі, (чэшск.: Antonín Zápotocký; 19 снежня 1884 года, Закаланы каля Кладна — 13 лістапада 1957 года, Прага) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч, камуніст. Займаў пасады прэм’ер-міністра Чэхаславакіі ў 1948—1953 і Прэзідэнта Чэхаславакіі ў 1953—1957 гадах.
Нарадзіўся ў сям’і чэшскага сацыял-дэмакрата Ладзіслава Запатацкага (1852—1916). У 1900—1921 з’яўляўся членам Чэхаславацкай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (ЧСДРП), прыхільнік левага крыла. У 1921 быў адным з заснавальнікаў (нароўні з К. Готвальдам) Камуністычнай партыі Чэхаславакіі, абраны членам яе ЦК. У 1922—1929 займаў пасаду сакратарачы ЦК партыі. Член Палітбюро (з 1954 Прэзідыума) ЦК КПЧ у 1929—1939 і з 1945. Кандыдат у члены Выканкама Камінтэрна з 1935 (у 1928—1937 член Выканкама Прафінтэрна).
Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і накіраваны ў лагер Заксенгаўзен, дзе займаў пасаду капа. Пасля вайны ўрад Нідэрландаў патрабаваў выдачы Запатацкага па абвінавачванні ў саўдзеле ў смерці некаторых зняволеных[1].
У паваеннай Чэхаславакіі разам з 1-м сакратаром ЦК КПЧ Клементам Готвальдам праводзіў рэпрэсіі і паказальныя працэсы (у прыватнасці, над Рудальфа Сланскага, у арышце якога ён прыняў непасрэдны ўдзел, і іншымі дзеячамі камуністычнага руху). Пасля смерці Готвальда заняў пасаду прэзідэнта краіны. Пры ім быў працягнуты жорсткі курс Готвальда, поўнай рэабілітацыі рэпрэсаваных не адбылося, працягваліся новыя рэпрэсіі (у прыватнасці, у 1954 годзе быў асуджаны Густаў Гусак), хоць рэжым Запатацкага адрозніваўся адмовай ад паказальных працэсаў. Выступаў супраць фарсіраванага курсу на калектывізацыю, за прыярытэт дзяржаўных органаў над партыйнымі з-за чаго меў рознагалоссі з Антанінам Новатным. У рамане чэшскага пісьменніка Яна Козака «Гняздо Бусла» апісваецца радасная рэакцыя славацкіх сялян на прамову Запатацкага ад 2 жніўня 1953 года: «Пан прэзідэнт дазволіў нам гаспадарыць як мы жадаем».
Пры Запатацкім Чэхаславакія заключыла ў 1955 годзе дагавор з Егіптам аб пастаўках зброі (т.зв. «пражская здзелка»), што аздначыла пачатак збліжэння арабскага свету з сацыялістычным лагерам. Прага таксама паставіла ў 1954 годзе зброю рэжыму гватэмальскага прэзідэнта Арбенса, што паслужыла нагодай да ўмяшання ЗША ва ўнутраныя справы Гватэмалы.
Аўтар раманаў з гісторыі чэшскага рабочага руху: «Устануць новыя байцы», «Бурны 1905 год», «Чырвоная паланіца над Кладнам», «Світанак».[2]
Папярэднік: Клемент Готвальд |
Прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі 21 сакавіка 1953 — 13 лістапада 1957 |
Пераемнік: Антанін Новатны |
Папярэднік: Богуміл Ілек |
Генеральны сакратар ЦК КПЧ 1922–1925 |
Пераемнік: Богуміл Ілек |