wd wp Пошук:

Антанін Запатацкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Запатацкі.

А́нтанін За́патацкі, (чэшск.: Antonín Zápotocký; 19 снежня 1884 года, Закаланы каля Кладна — 13 лістапада 1957 года, Прага) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч, камуніст. Займаў пасады прэм’ер-міністра Чэхаславакіі ў 19481953 і Прэзідэнта Чэхаславакіі ў 19531957 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чэшскага сацыял-дэмакрата Ладзіслава Запатацкага (18521916). У 19001921 з’яўляўся членам Чэхаславацкай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (ЧСДРП), прыхільнік левага крыла. У 1921 быў адным з заснавальнікаў (нароўні з К. Готвальдам) Камуністычнай партыі Чэхаславакіі, абраны членам яе ЦК. У 19221929 займаў пасаду сакратарачы ЦК партыі. Член Палітбюро (з 1954 Прэзідыума) ЦК КПЧ у 19291939 і з 1945. Кандыдат у члены Выканкама Камінтэрна з 193519281937 член Выканкама Прафінтэрна).

Падчас Другой сусветнай вайны быў арыштаваны і накіраваны ў лагер Заксенгаўзен, дзе займаў пасаду капа. Пасля вайны ўрад Нідэрландаў патрабаваў выдачы Запатацкага па абвінавачванні ў саўдзеле ў смерці некаторых зняволеных[1].

У паваеннай Чэхаславакіі разам з 1-м сакратаром ЦК КПЧ Клементам Готвальдам праводзіў рэпрэсіі і паказальныя працэсы (у прыватнасці, над Рудальфа Сланскага, у арышце якога ён прыняў непасрэдны ўдзел, і іншымі дзеячамі камуністычнага руху). Пасля смерці Готвальда заняў пасаду прэзідэнта краіны. Пры ім быў працягнуты жорсткі курс Готвальда, поўнай рэабілітацыі рэпрэсаваных не адбылося, працягваліся новыя рэпрэсіі (у прыватнасці, у 1954 годзе быў асуджаны Густаў Гусак), хоць рэжым Запатацкага адрозніваўся адмовай ад паказальных працэсаў. Выступаў супраць фарсіраванага курсу на калектывізацыю, за прыярытэт дзяржаўных органаў над партыйнымі з-за чаго меў рознагалоссі з Антанінам Новатным. У рамане чэшскага пісьменніка Яна Козака «Гняздо Бусла» апісваецца радасная рэакцыя славацкіх сялян на прамову Запатацкага ад 2 жніўня 1953 года: «Пан прэзідэнт дазволіў нам гаспадарыць як мы жадаем».

Пры Запатацкім Чэхаславакія заключыла ў 1955 годзе дагавор з Егіптам аб пастаўках зброі (т.зв. «пражская здзелка»), што аздначыла пачатак збліжэння арабскага свету з сацыялістычным лагерам. Прага таксама паставіла ў 1954 годзе зброю рэжыму гватэмальскага прэзідэнта Арбенса, што паслужыла нагодай да ўмяшання ЗША ва ўнутраныя справы Гватэмалы.

Творчасць

Аўтар раманаў з гісторыі чэшскага рабочага руху: «Устануць новыя байцы», «Бурны 1905 год», «Чырвоная паланіца над Кладнам», «Світанак».[2]

Узнагароды

Спасылкі

Зноскі

  1. BBCCzech.com
  2. Біяграфія на сайце Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі
  3. Спіс кавалераў ордэна Клемента Готвальда Архівавана 22 жніўня 2016.
Папярэднік:
Клемент Готвальд
Прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі
21 сакавіка 195313 лістапада 1957
Пераемнік:
Антанін Новатны
Папярэднік:
Богуміл Ілек
Генеральны сакратар ЦК КПЧ
19221925
Пераемнік:
Богуміл Ілек
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Філатэлісты Чэхіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва (ЧССР)
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага ордэна Камбоджы
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Чэхаславакіі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Постаці Камінтэрна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сярэднячэшскім краі
Катэгорыя·Вязні канцлагера Заксенгаўзен
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Чэхаславакіі