wd wp Пошук:

Ордэн Клемента Готвальда

Ордэн Клемента Готвальда — вышэйшая ўзнагарода Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Гісторыя

Заснаваны ў 1953 годзе як «Ордэн будаўніцтва сацыялістычнай Радзімы», у лютым 1955 года пераназваны ў ордэн Клемента Готвальда.

Статут

Узнагароджанне адбываецца за выбітныя поспехі ў справе будаўніцтва сацыялізму ў Чэхаславакіі. Узнагароджваюцца як асобныя людзі, так і працоўныя калектывы.

Ордэн уручаецца таксама асобам, ганараваным ганаровым званнем Героя Чэхаславацкай Рэспублікі ці Героя Сацыялістычнай Працы Чэхаславацкай Рэспублікі.

Носіцца на левым боку грудзей.

Апісанне знака

Ордэн уяўляе з сябе залатую пяціканцовую зорку чырвонай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах прамянёў. У цэнтры ў залатым медальёне выява профілю Клемента Готвальда. Пры дапамозе вушкі і кольцы знак ордэна мацуецца да залатога звяна ў выглядзе вянка з ліпавага лісця з дыяментавым каменем. Верх звяна — залатая пласціна з надпісам «ČSSR». Звяно мацуецца да нагруднай калодкі, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру з цёмна-чырвонай паласой па сярэдзіне.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ордэны Чэхаславакіі
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды