wd wp Пошук:

Анетэ Відман-Маўц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Відман.

Анетэ Відман-Маўц (ням.: Annette Widmann-Mauz, у дзявоцтве Анетэ Відман (ням.: Annette Widmann); нар. 13 чэрвеня 1966, Цюбінген, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ[4]) — нямецкі палітык партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, дэпутат Бундэстагу, парламенцкі статс-сакратар Федэральнага міністэрства аховы здароўя(польск.) бел. ў 2009—2018 гадах, дзяржміністр у Ведамстве федэральнага канцлера Германіі з 2018 года.

Біяграфія

Скончыла сярэднюю школу ў Балінгене, потым вывучала паліталогію і права ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1993—1998 гадах працавала ў ім над праектам, арганізаваным Еўрапейскай камісіяй[4].

У 1984 годзе ўступіла ў Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі. Адначасова з гэтым стала актывісткай яго моладзевай арганізацыі «Junge Union(чэшск.) бел.», у 1986—1989 гадах была яе віцэ-прэзідэнткай у Бадэн-Вюртэмбергу. У 1995 годзе стала рэгіянальнай старшынёй саюза жанчын «Frauen-Union(ням.) бел.» у Бадэн-Вюртэмбергу. У 1999 годзе стала намеснікам старшыні федэральнага камітэта ХДС па жаночай палітыцы. У 1999—2009 гадах працавала ў Савеце раёна Цолернальб(укр.) бел.[4].

У 1998 годзе ўпершыню атрымала мандат дэпутата Бундэстагу. Паспяхова балатавалася на новыя тэрміны на выбарах 2002, 2005, 2009, 2013, 2017[4] і 2021 гадоў[5]. У 2000 годзе ўвайшла ў праўленне фракцыі ХДС/ХСС, а ў 2012 годзе — у федэральны савет ХДС. У 2015 годзе ўзначаліла «Frauen-Union(ням.) бел.» на федэральным узроўні[4]. У 2009 годзе стала парламенцкім статс-сакратаром Федэральнага міністэрства аховы здароўя(польск.) бел. ў кабінеце Ангелы Меркель[6]. У 2018 годзе перайшла на пасаду дзяржаўнага міністра, адказнага за міграцыю, бежанцаў і інтэграцыю(ням.) бел., у канцылярыі федэральнага канцлера[7].

22 снежня 2020 года ўзяла шэфства над Янай Арабейка, беларускай студэнткай і палітычнай зняволенай[8][9].

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Annette Widmann-Mauz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.bundestag.de/bundestag/abgeordnete18/biografien/W/widmann_mauz_annette/259182
  4. 1 2 3 4 5 Annette Widmann-Mauz(ням.) . Бундэстаг. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2018. Праверана 21 лютага 2018.
  5. Bundestagswahl 2021: Gewählte in Landeslisten und Wahlkreisen(ням.) . Bundeswahlleiter(ням.) бел.. Праверана 27 верасня 2021.
  6. Widmann-Mauz wird Parlamentarische Staatssekretärin(ням.) . Ärzte Zeitung(ням.) бел. (27 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 8 лютага 2018.
  7. Annette Widmann-Mauz (CDU)(ням.) . Integrationsbeauftragter(ням.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2018. Праверана 15 сакавіка 2018.
  8. Members of German Bundestag take over godparenthood for Yana Arabeika, Artur Khalimonchyk and Siarhei Kapanets(англ.) . Libereco — Partnership for Human Rights (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  9. STAND WITH BELARUS: PRIGIONIERI POLITICI DELLA SETTIMANA(італ.) . Italian Federation for Human Rights (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюбінгене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены ХДС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных