wd wp Пошук:

Андрэй Якаўлевіч Пракапчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пракапчук. Андрэй Якаўлевіч Пракапчу́к[1] (16 ліпеня 1896, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 13 красавіка 1970) — беларускі дэрматавенеролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940; член-карэспандэнт з 1936), доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1923 годзе. З 1927 года працаваў у клініцы скурных і венерычных хвароб Белдзяржуніверсітэта. З 1931 года загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1932—1938 і 1945—1963 гг.) дырэктар дэрмата-венералагічнага НДІ Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1940—1946 гг. член Прэзідыума АН БССР.

Навуковая дзейнасць

Заснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Даследаваў пытанні марфалогіі запаленчых працэсаў у скуры пры розных дэрматозах, абмену рэчываў, ферментатыўных працэсаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных і венерычных хвароб. Ужыў радыеактыўныя ізатопы і стэроідныя гармоны пры лячэнні скурных хвароб.

Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1942, 1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалямі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 596. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Венеролагі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чамярах (Слонімскі раён)
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Дэрматолагі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Дэрматолагі Беларусі