wd wp Пошук:

Андрэй Трафімавіч Шакура

Андрэй Трафімавіч Шакура (27 верасня 1923, в. Міцькаўшчына, Мсціслаўскі павет — 6 красавіка 1996, г.Барысаў) — дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

Нарадзіўся 27 верасня 1923 года ў в. Міцькаўшчына Мсціслаўскага павета ў сялянскай сям’і. Да вайны закончыў школу, Мсціслаўскае педвучылішча. У 1942 годзе скончыў Тамбоўскае пяхотнае вучылішча.

У Чырвонай Арміі з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім і 3-ім Беларускім франтах, камандзір узвода, роты.

Пасля вайны вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў у фінансавых органах Мсціслаўскага раёна, працягваў вучыцца ў Бабруйскай абласной аднагадовай партыйнай школе. З 1953 года — старшыня калгаса «Чырвонаармеец», з 1959 года — старшыня калгаса «ХХІ з’езд КПСС».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.

Узнагароды

За поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума Айчыннай вайны І ступені, двума Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі.

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Дэлегаты XXIV з’езда КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга