wd wp Пошук:

Андрэй Сяргеевіч Парываеў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Парываеў (нар. 3 студзеня 1982, Мінск) — былы беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец мінскіх школ «Змена» і «Алімпія», дэбютаваў у Вышэйшай лізе Беларусі ў 1999 годзе ў складзе «Маладзечна», пасля чаго гуляў за мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», у складзе апошняга стаў чэмпіёнам Беларусі. У 2006 годзе перайшоў у расійскую «СКА-Энергію», пазней гуляў у Расіі за «Авангард» і «Віцязь». У 2008—2010 зноў выступаў у Беларусі, у 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» перамагчы ў Другой лізе.

У 2011 перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр», дзе здолеў замацавацца ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У тым жа годзе прыняў грамадзянства Казахстана і перастаў лічыцца легіянерам. У 2011 і 2012 разам з «Шахцёрам» станавіўся чэмпіёнам Казахстана.

У 2015 годзе, пасля прыняцця новага палажэння аб легіянерах, зноў стаў лічыцца легіянерам у Казахстане, і па заканчэнні сезона пакінуў клуб. Са студзеня 2016 года трэніраваўся разам з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Іслаччу», з якой у лютым падпісаў кантракт[4]. У ліпені 2016 года пакінуў «Іслач»[5].

Неўзабаве пасля зыходу з «Іслачы» трапіў у лік абвінавачаных ва ўдзеле ў дагаварным матчы. У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў[6], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[7]. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць па-за футболам, выступаючы таксама ў аматарскіх турнірах[8].

Міжнародная

7 лютага 2007 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на поле ў таварыскай сустрэчы з Іранам (2:2).

Дасягненні

Зноскі

  1. Andrey Poryvaev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrey Paryvayew // FBref.com
  3. Andrey Poryvaev // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Андрей Порываев подписал контракт с «Ислочью»
  5. Андрей Порываев покинул «Ислочь»
  6. “Дело о договорных матчах”. От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы
  7. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей
  8. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Авангард Курск
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцязь Падольск
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Караганда
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК СКА-Хабараўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных