wd wp Пошук:

Андрэй Міхайлавіч Пінчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пінчук.

Андрэй Міхайлавіч Пінчук (27 ліпеня 1913, в. Рассвет, Акцябрскі раён[1][2], Гомельская вобласць — 24 снежня 1944) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945 года) (пасмяротна)[1].

Біяграфія

Пінчук А. М., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў вёсцы Рассвет ў сялянскай сям’і[1]. Пасля заканчэння сямі класаў Парычскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам магазіна, а затым старшыной сельпо Кастрычніцкага райспажыўсаюза[3]. У Чырвонай Арміі служыў у 1935—1938 гадах і зноў з чэрвеня 1941 года.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, Варонежскім і 2-м Украінскім франтах[3]. У 1944 годзе скончыў 2 курсы Ваеннай акадэміі бранятанкавых і механізаваных войскаў і вярнуўся на фронт.

Гвардыі маёр Пінчук камандаваў танкавым батальёнам 27-й гвардзейскай асобнай танкавай брыгады(руск.) бел. (27-я армія(руск.) бел.) на 2-м Украінскім фронце[1]. 20 жніўня 1944 г. падчас Яска-Кішынёўскай аперацыі яго падраздзяленне прарвала абарону праціўніка на паўночны захад ад горада Ясы, адкрыўшы тым самым шлях для наступу 6-й танкавай арміі(руск.) бел..

Перайшоўшы праз Паўднёвыя Карпаты, танкавы батальён Пінчука ў ходзе Дэбрэцэнскай(руск.) бел. і Будапешцкай(руск.) бел. аперацый выйшаў на подступы да Будапешту. 5 снежня 1944 года танкісты прарвалі абарону ворага на паўночным усходзе ад венгерскай сталіцы, і, пераадолеўшы цяжкапраходную мясцовасць, выйшлі да Дунаю. За перыяд з 5 па 24 снежня батальён пад камандаваннем гвардыі маёра А. М. Пінчука нанёс ворагу вялікія страты як у баявой тэхніцы, так і ў жывой сіле: было знішчана 8 танкаў, 77 гармат, 195 кулямётаў, 64 мінамёта[3]. 24 снежня 1944 года Пінчук загінуў у баі. 28 красавіка 1945 года Пінчуку А. М. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[1].

Першапачаткова А. М. Пінчук А. М. пахаваны ў горадзе Ясберэнь на плошчы Апонь[1]. Пазней быў перапахаваны ў горадзе Балта Адэскай вобласці[3].

Памяць

Імем Пінчука А. М. была названая вуліца ў яго роднай вёсцы Рассвет[2]. У Парычах на будынку сярэдняй школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  2. 1 2 Гарады і вёскі Беларусі / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш.. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць. — С. 53. — ISBN 985-11-0303-9.
  3. 1 2 3 4 5 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 88. — 371 с. — 8 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Адэскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў Венгрыі