wd wp Пошук:

Андрэй Міхайлавіч Паўлінаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлінаў. Андрэй Міхайлавіч Паўлі́наў (руск.: Андрей Михайлович Павлинов; 1 (13) кастрычніка 1852, Іркуцк13 (25) лістапада 1897) — рускі архітэктар, археолаг, рэстаўратар, гісторык архітэктуры, захавальнік Зброевай палаты. Акадэмік архітэктуры (1882).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Іркуцку 1 кастрычніка 1852 года ў сям’і чыноўніка. Скончыў Імператарскае Маскоўскае тэхнічнае вучылішча, а ў 1879 годзе — Імператарскую Акадэмію мастацтваў, са званнем класнага мастака архітэктуры 2-й ступені. Ужо з 1878 года служыў гарадскім архітэктарам Уфы.

Атрымаў вядомасць вывучэннем помнікаў старажытнарускага дойлідства. З 1882 года — член-карэспандэнт, з 1885 года — правадзейны член Маскоўскага археалагічнага таварыства. За праект рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскага сабора ў Чарнігаве атрымаў у 1883 годзе званне акадэміка архітэктуры. Кіраваў рэстаўрацыяй у Каломенскім крамлі, выканаў праекты рэстаўрацыі сабора Мірожскага манастыра ў Пскове, Сафійскага сабора ў Полацку, Успенскага сабора ва Уладзіміры, цэркваў і сабораў Маскоўскага Крамля. З 1888 года служыў захавальнікам, затым кіраўніком аддзела Зброевай палаты. Аўтар манаграфіі «Гісторыя рускай архітэктуры» (1894). Аўтар шэрага пабудоў у Маскве. Браў удзел у конкурсах на праект помніка Аляксандру II у Крамлі, будынкі Маскоўскай гарадской думы і іншых.

Бываў на Беларусі, вывучаў помнікі архітэктуры і выяўленчага мастацтва, рабіў іх навуковыя апісанні і замалёўкі. У 1893 годзе на 9-м археалагічным з’ездзе ў Вільні выступіў з дакладамі пра старажытныя помнікі мураванага і драўлянага дойлідства Віцебска і Полацка. Вызначыў, што заходнія апсіды Полацкага Сафійскага сабора прыбудаваны пазней, падрабязна апісаў муроўку Віцебскай Благавешчанскай царквы і датаваў гэты помнік 12 ст.[1]

Памёр 13 лістапада 1897 года ў Маскве; пахаваны на Пятніцкіх могілках.

Працы

Зноскі

  1. Паўлінаў Андрэй Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Рэстаўратары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Члены Маскоўскага архітэктурнага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Архітэктары Масквы
Катэгорыя·Члены Маскоўскага археалагічнага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага тэхнічнага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэстаўратары
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцку
Катэгорыя·Памерлі ў 1897 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Пятніцкіх могілках