wd wp Пошук:

Андрэй Міхайлавіч Кулагін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулагін.

Андрэ́й Міха́йлавіч Кулагін (4 чэрвеня 1921 — 9 жніўня 1980) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

А. М. Кулагін нарадзіўся ў вёсцы Старое Закружжа (зараз у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў школы. З 1936 г. працаваў на аўтарамонтным заводзе імя С. М. Кірава ў Магілёве. У 1939 годзе скончыў Магілёўскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 г. У 1942 годзе скончыў Армавірскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З ліпеня 1942 г. на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 2-м Беларускім франтах. Здзейсніў 762 баявыя вылеты, правёў 142 паветраныя баі, асабіста збіў 32 самалёты праціўніка і яшчэ 7 у групавых баях.

Пасля вайны А. М. Кулагін працягваў ваенную службу. У 1945 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС, у 1954 годзе Ваенна-паветраную акадэмію. З 1956 года палкоўнік Кулагін у запасе. Жыў у Мінску. З 1959 года на партыйнай рабоце, з 1961 г. інструктар, загадчык сектара ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання (1947—1951).

Памёр А. М. Кулагін 9 жніўня 1980 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Памяць

Зноскі

  1. Могилёвский аэроклуб им. А. М. Кулагина (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Памерлі 20 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза