У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вырвіч. Андрэй Вырвіч (польск.: Andrzej Wyrwicz; 21 лістапада 1636, Аршанскі павет — 14 красавіка 1698, Гродна) — святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 25 снежня 1653 г. у Вільні. Вывучаў філасофію ў Рыме (1656—1658). Выкладаў паэтыку ў Крожах (1661—1662), філасофію ў Вільні (1669—1672). Прэфект школ і прапаведнік у Навагрудку (1672—1673, 1676—1677), Вільні (1673—1674, 1678—1679) і Варшаве (1674—1676). Прафесар тэалогіі ў Варшаве (1679—1680) і Вільні (1680—1683). Рэгент Папскай семінарыі ў Вільні (1683—1688), рэктар Полацкай езуіцкай акадэміі (1688—1691)[1].