wd wp Пошук:

Андрэй Аляксандравіч Разін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Разін. Андрэй Аляксандравіч Разін (нар. 12 жніўня 1979) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Кар’ера

Клубная

Пачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама», пазней перабраўся ў «Дынама» з Мінска. Лепей за ўсё правёў сезон 2004, калі дапамог мінчанам стаць чэмпіёнамі, быў тады прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату. Пасля гуляў у Швецыі і Расіі.

У 2009 годзе перабраўся ў «Мінск», дзе стаў капітанам каманды. Гуляў на пазіцыі флангавага паўабаронцы. Прывёў клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2010 і да перамогі ў Кубку Беларусі 2013.

У студзені 2014 года пакінуў «Мінск»[1]. Неўзабаве прыняў прапанову стаць гуляючым трэнерам каманды «Мінск-2»[2], у складзе якой і распачаў сезон 2014. Быў адным з лідараў каманды, аднак у студзені 2015 года «Мінск-2» спыніў існаванне, пасля чаго Андрэй канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў юнацкую каманду «Мінска».

Міжнародная

У 2000—2001 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская

У студзені 2016 года, пасля таго як «Мінск» узначаліў Георгій Кандрацьеў, Разін заняў пасаду трэнера па навукова-метадычнай працы. У 2018 годзе займаў гэтую пасаду і ў штабе Аляксандра Лухвіча.

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска»[3]. Пад кіраўніцтвам Разіна «Мінск» заняў 9-е месца з 16 у чэмпіянаце Беларусі 2019. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4].

У жніўні 2020 года пасля шэрагу няўдач пакінуў пасаду галоўнага трэнера, аднак застаўся працаваць у структуры «Мінска»[5].

Дасягненні

Зноскі

  1. Андрей Разин ушел из «Минска»
  2. Андрей Разин продолжит карьеру в качестве играющего тренера “Минска-2”
  3. “Минск” назвал имя нового главного тренера
  4. Разин остался у руля “Минска”
  5. Скрипченко сменил Разина на посту главного тренера “Минска”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Ігракі ФК Белаазёрск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Зорка Іркуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Энчапінг
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Анжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта