wd wp Пошук:

Андрэй Іванавіч Залескі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залескі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Залескі (нар. 20 студзеня 1991, Навагрудак) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.

Малодшы брат Андрэя, Аляксей, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ горада Ліды, з 2008 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». Яшчэ ў 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду дынамаўцаў у матчы на Кубак Беларусі, а з наступнага сезона пачаў трывала прыцягвацца да матчаў асноўнай каманды.

Сезоны 2012 і 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе трывала гуляў у аснове.

У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Дынама». Сезон 2014 распачаў як асноўны левы абаронца, але са жніўня 2014 перастаў з’яўляцца на полі і выступаў толькі за дубль. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта[4].

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[5]. У слуцкім клубе замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся на пазіцыі левага абаронцы або апорнага паўабаронцы. У верасні-кастрычніку 2015 не гуляў з-за траўмы. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[6]. У сезоне 2016 быў трывалым іграком асновы, выступаў на розных пазіцыях у абароне. У сезоне 2017 стаў выступаць пераважна ў якасці правага абаронцы.

У студзені 2018 года пачынаў трэніравацца са «Слуцкам», але неўзабаве па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[7] і ў лютым стаў іграком брэсцкага «Дынама»[8]. У сезоне 2018 нерэгулярна з’яўляўся на полі. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкую каманду[9].

У лютым 2019 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[10]. У сезоне 2019 звычайна быў запасным іграком, толькі ў чэрвені-ліпені і верасні-кастрычніку выхадзіў у стартавым складзе. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[11].

У студзені 2020 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[12]. У студзені 2021 года стала вядома, што Залескі разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[13].

У лютым 2021 года стаў іграком дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Турана»[14]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[15].

Міжнародная кар’ера

У 2010—2011 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльДынама Мінск271
2009Д1Дынама Мінск20
2010Д1Дынама Мінск50
2011Д1Дынама Мінск120
2012Д2Бяроза-2010281
2013Д2Бяроза-2010292
2014Д1Дынама Мінск170
2015Д1Слуцк170
2016Д1Слуцк280
2017Д1Слуцк271
2018Д1Дынама Брэст160
2019Д1Дынама Мінск120
2020Д1Жэтысу141
2021Д1Туран240

Зноскі

  1. Andrey Zaleskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrey Zaleski // FBref.com
  3. Andrey Zaleskiy // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Минское “Динамо” продлило контракт с Воронковым, рассталось с Залеским и выставило на трансфер Диоманде
  5. Мараховский, Залесский, Левицкий и Гаврюшко пополнили ряды “Слуцка”
  6. Андрей Залеский продлил контракт со “Слуцком”
  7. Залеский покинул «Слуцк»
  8. Брестское “Динамо” объявило о подписании контракта с Андреем Залеским
  9. Андрей Залеский покинул брестское “Динамо”
  10. Андрей Залеский перешел в минское “Динамо”
  11. Галович, Яхая, Ятченко и еще три игрока покинули минское “Динамо”
  12. Андрей Залеский подписал контракт с “Жетысу”
  13. Все белорусы покинули “Жетысу”
  14. Андрей Залеский продолжит карьеру в “Туране
  15. Андрей Залеский продлил контракт с “Тураном”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Ігракі ФК Туран Туркестан
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў