wd wp Пошук:

Андрай Сладкавіч

А́ндрай Сла́дкавіч (славацк.: Andrej Sládkovič), сапраўднае імя Андрай Браксатарыс (славацк.: Andrej Braxatoris, псеўданімы Андрай Браксатарыс-Сладкавіч, Онджай Красіслаў Сладкавіч; 30 сакавіка 1820, Крупіна — 20 красавіка 1872, Радвань над Гронам) — славацкі евангельскі святар, паэт, літаратурны крытык, публіцыст і перакладчык. Прадстаўнік г. зв. пакалення «штураўцаў». Разам з Самам Халупкам, Янам Бота і Янка Кралем належыць да найвыбітнейшых паэтаў эпохі славацкага рамантызму.

Бацька Марціна Мілаша Браксатарыса, таксама евангельскага святара, паэта, рэдактара і перакладчыка; дзед Паўла Браксатарыса, лібрэтыста і песенніка, сузаснавальніка славацкай аперэты.

Біяграфія

Нарадзіўся ў незаможнай пратэстанцкай сям’і настаўніка і літаратара, у 18261830 гадах навучаўся ў Крупіне, пасля ў 18301831 у Перачанах, у 18311832 наведваў піярскую гімназію ў Крупіне, у 18321840 навучаўся ў евангелісцкім ліцэі ў Шэльмецбані, у 18401842 — у евангелісцкім ліцэі ў Прэсбургу, нарэшце ў 18431844 вывучаў тэалогію ва ўніверсітэце ў Гале.

У 18391840 гадах вучыўся ў хаце Паўла Пішла, дзе пазнаёміўся з Марынай Пішлавай, у 1838 працаваў памочнікам настаўніка ў Ладзанях. У 1841 годзе разам з Самуэлем Юркавічам заснаваў «славацкі нацыянальны тэатр» у Собацішці. У 18421843 быў выхавацелем у Годрушы, па вяртанні з навучання ў Гале стаў выхавацелем у сям’і Паўла Безега ў Рыбарах.

У 1847 пасвечаны на святара і стаў пастырам у Грохаці. З захапленнем сустрэў рэвалюцыю 18481849 гадоў. Верыў, што ідэалы свабоды, роўнасці і братэрства пранікнуць у свядомасць народаў. У 1849 быў затрыманы. Ад 1856 да смерці служыў святаром у Радвані над Гронам. Браў удзел у мемарандавым сходзе ў Марціне, дзе быў пісарам, стаў адным з заснавальнікаў Маціцы славацкай, член яе літаратурнага аддзела. Па смерці Карала Кузмані ў 1867 годзе стаў старшынёй спеўнікавага камітэта, задачай якога было выданне духоўных спеваў і набажэнскіх кніга. У 1868 цяжка захварэў на вадзянку, ад якой ужо не акрыяў.

Творчасць

Помнік у Банскай Бістрыцы

Першыя вершы апублікаваныя ў альманаху «Нітра». У сваёй рамантычнай паэзіі спалучаў матывы славацкага фальклору з філасофскім уяўленнем пра ідэальную маральнасць, прыгажосць і дасканаласць чалавека. Моцнай натхняльнай крыніцай былі ўласны досвед, эмацыйнае жыццё, асабістыя канфлікты, пошук жыццёвай раўнавагі ў цяжкім становішчы народнага і грамадскага жыцця. Звяртаўся да розных жыццёвых пытанняў, адкрываў «неадкрытае» хараство ў славацкай прыродзе, у людзе і яго культуры.

Быў пад моцным уплывам Людавіта Штура і адносіўся да вядучых асоб яго суполкі. Стаў адным з заснавальнікаў Маціцы славацкай, спрычыніўшыся да ажыўлення славацкага жыцця. Падтрымліваў кантакты з выбітнымі прадстаўнікамі славянскіх народаў. На яго мысленне ўплыў аказала таксама філасофія Гегеля.

Акрамя пастырскай дзейнасці, пісаў і на рэлігійную тэматыку. яго знакамітая паэма «Марына», якая ўслаўляе любоў не толькі да жанчыны, але і да народу, і лірычна-эпічная паэма «Дзетван» уважаюцца вяршыняй яго вершаванага майстэрства. «Марына» стала найбольш перакладаным яго творам (двойчы на венгерскую, чэшскую, польскую, французскую мовы).

Займаўся таксама перакладамі з расійскай (Аляксандр Пушкін), французскай (Вальтэр, Жан Расін), нямецкай (Ёган Вольфганг фон Гётэ) моў; пісаў публіцыстычныя артыкулы, рэцэнзіі і водгукі, якія мелі высокі тэарэтычны ўзровень.

Памяць

Ад 1960 штогод ладзіцца Сладкавічава Радвань — конкурс мастацкай дэкламацыі.

Імем Андрая Сладкавіча названая малая планета і гімназія ў Банскай Бістрыцы.

Беларускія пераклады

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[4].

Зноскі

  1. 1 2 Andrej Sládkovič // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Сладкович Андрей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Драматургі Славакіі
Катэгорыя·Пісьменнікі Славакіі
Катэгорыя·Перакладчыкі з нямецкай мовы
Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Штураўцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перакладчыкі Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аўстрыйскай імперыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з французскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў Банска-Бістрыцы
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупіне
Катэгорыя·Паэты Славакіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Славакіі
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Славакіі
Катэгорыя·Перакладчыкі на славацкую мову
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1872 годзе