wd wp Пошук:

Ангаур

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ангау́р (англ.: Angaur, Ngeaur) — востраў Каралінскага архіпелага ў складзе Палау. Мае статус асобнага штата гэтай краіны. Плошча - 8,4 км². Насельніцтва (2005 г.) - 320 чал.

Геаграфія і прырода

Востраў Ангаур знаходзіцца на поўдні групы астравоў Палау Каралінскага архіпелага ў 84 км на паўднёвы захад ад Нгерулмуда. Даўжыня - 4,32 км. Найбольшая шырыня - 3,4 км. Уяўляе сабою падняты каралавы востраў, які месціцца на вяршыні старажытнага падводнага вулканічнага хрыбта. Паверхня даволі плоская. Найвышэйшы пункт — 61 м. Пад тонкім пластом глебы знаходзіцца кіпрая вапняковая паверхня, якая выдатна ўсмоктвае вільгаць. Таму, нягледзячы на значныя сезонныя ападкі, сталых паверхневых вадацёкаў на Ангауры няма.

Значная частка вострава пакрыта лесам і хмызнякамі. На Ангауры спыняюцца пералётныя птушкі, таксама вылучаюцца мясцовыя эндэмічныя віды. На востраве жыве некалькі марскіх кракадзілаў.

Гісторыя

Герб штата Ангаур

У старажытнасці Ангаур быў населены мікранезійцамі, продкамі сучасных палаўанцаў. У XVIII ст. па невядомых прычынах большая частка жыхароў пакінула востраў і перасялілася на Бабелдааб, дзе ў нашы дні захаваліся вёскі, заснаваныя імі.

У 1885 - 1899 гг. Ангаур знаходзіўся пад кантролем Іспаніі, у 1899 - 1914 гг. — Германіі, у 1914 - 1944 гг. — Японіі. У 1909 г. нямецкія прадпрымальнікі наладзілі тут здабычу фасфатаў. Яна працягвалася і ў перыяд японскага кантролю над востравам. У якасці рабочых прыцягваліся выхадцы з розных кутоў Мікранезіі, Акінавы і Карэі. Многія сучасныя ангаурцы фактычна з’яўляюцца мікранезійска-азіяцкімі метысамі. Яны размаўляюць на мясцовым дыялекце палаўанскай мовы з багатым лексічным запазычаннем з японскай.

Падчас II Сусветнай вайны, 17 верасня 1944 г. на Ангаур высадзіліся амерыканскія войскі. Да 20 верасня 1944 г. яны цалкам захапілі японскія пазіцыі. У 1947 г. востраў трапіў у склад тэрыторый Мікранезіі, што былі перададзены ААН пад апеку ЗША. З 1994 г. — у складзе незалежнай Рэспублікі Палау.

Кіраванне

Востраў Ангаур складае асобны штат у складзе Рэспублікі Палау. Ён мае сваю Канстытуцыю, выбранага губернатара і выбраны заканадаўчы сход. Адміністрацыя штата фактычна знаходзіцца ў Корары.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы Палау
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна