wd wp Пошук:

Анатоль Філімонавіч Магіленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Магіленка. Анатоль Філімонавіч Магіленка (10 жніўня 1938, вёска Карабанавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 2 верасня 1997) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996), доктар ветэрынарнай медыцыны (1990), прафесар (1991), Акадэмік аграрнай акадэміі Расійскай Федэрацыі (1996).

Біяграфія

У 1956—1959 гадах вучыўся ў Гусеўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (Калінінградская вобласць), у 1962—1964 гадах — у Омскім ветэрынарным інстытуце, у 1964—1967 гадах — у Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1969—1973 гадах вучыўся ў аспірантуры пры кафедры паталогіі і тэрапіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

З красавіка 1959 года па верасень 1962 года працаваў заатэхнікам саўгаса «Кветкавы» ў Омскай вобласці. Са жніўня 1967 года па жнівень 1968 года — старэйшы ветурач-эпізаатолаг Жабінкаўскай райветстанцыі Брэсцкай вобласці, са жніўня 1968 па снежань 1969 года — намеснік начальніка Жабінкаўскай райветстанцыі Брэсцкай вобласці.

З 1973 па 1981 год — асістэнт кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1981 па 1988 год — дацэнт кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1988 па 1993 год — прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1991 па 1997 год — загадчык кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1993 па 1995 год — першы прарэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. З 1995 па 1997 год — рэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Навуковыя публікацыі

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Рэктары Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»