wd wp Пошук:

Анатоль Уладзіміравіч Ткачук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ткачук. Анатоль Уладзіміравіч Ткачук (нар. 4 студзеня 1962, в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў галоўным інжынерам калгаса «50 год Кастрычніка» Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, начальнікам аддзела аўтаперавозак, намеснікам старшыні па вытворчасці Іванаўскага раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхімія», начальнікам кацельні міжкалгаснага санаторыя «Алеся» Іванаўскага раёна, галоўным інжынерам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іванаўскага райвыканкама, старшынёй калгаса імя Горкага Іванаўскага раёна, старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Ляскавічы-агра» Іванаўскага раёна, першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама (2005—2016).

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання (2016—2019).

У маі 2019 года быў прызначаны старшынёй Іванаўскага райвыканкама.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За адзнаку ў воінскай службе» II ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Ткачук Анатолій Уладзіміравіч
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Старшыні Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Старшыні Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне