wd wp Пошук:

Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятрэнка. Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка (26 верасня 1945, сяло Нова-Георгіеўскае, Акцябрскі раён, Прыморскі край) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1973 г. — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, з 1984 года — архітэктар Кастрычніцкага раёна Мінска.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Шматпрофільная бальніца з паліклінікай у Пінску

Асноўныя працы: праекты прафілакторыя на Асіповіцкім вадасховішчы (1976), паліклінікі ў Асіповічах (1979); у аўтарскім калектыве: студэнцкі клуб Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1982), шматпрофільная бальніца ў Пінску (1982).

Узнагароды

2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект чыгуначнага вакзала ў Мінску (1974, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Асіповічаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Горак
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыморскім краі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў