wd wp Пошук:

Асіповіцкае вадасховішча

Асіпо́віцкаевадасховішча ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Створана ў 1953 годзе плацінай Асіповіцкай ГЭС на рацэ Свіслач.

Плошча вадасховішча 11,9 км². Даўжыня 23,7 км, найбольшая шырыня 1,2 км, даўжыня берагавой лініі 55,3 км. Найбольшая глыбіня 8,5 м. Аб′ём вады 17,5 млн м³. Плошча вадазбору 4370 км². Мінералізацыя вады 330—380 мг/л.

Берагавая лінія звілістая. Берагі вадасховішча пераважна высокія (да 8 м). Ложа ў межах затопленай поймы Свіслачы перасечана шматлікімі мелкаводнымі ўчасткамі. На вадасховішчы астравы агульнай плошчай 15 га. Дно выслана ілам, уздоўж берагоў пясчанае. Сярэднегадавыя ваганні ўзроўню вады каля 81 см. Вадасховішча праточнае (аб′ём воднай масы аднаўляецца за 7—8 сутак). Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 790 млн. м³. Зарастае каля 35 % плошчы вадасховішча.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, карась, мянтуз і іншыя віды рыб.

Каля вадасховішча населеныя пункты Цэль, Лапічы, Азярышча, Зборск, Смык, Вяззе і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Свіслач (прыток Бярэзіны)
Катэгорыя·Вадасховішчы Асіповіцкага раёна