wd wp Пошук:

Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў

Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў (нар. 18 мая 1929, г. Уладзікаўказ, Паўночна-Асецінская АССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Скончыў у 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. З 1954 па 1969[1] г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Валгаградграмадзянпраект». 3 1970 года ў інстытуце «Белдзіпрагандаль» (кіраўнік, галоўны архітэктар майстэрні), з 1990 года кіраўнік творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Мінску[1].

Творы

Камароўскі рынак
Будынак Міністэрства спорту і Міністэрства гандлю Беларусі

Асноўныя работы на Беларусі: будынак РК КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна (1970, сааўтары А. Тэн, Я. Цюкаў)[3], лабараторны корпус[d] з актавай залай ЦНДІМЭСГ (1975, з Г. В. Занеўскім), Мінскі крыты рынак «Камароўскі» (1980, у сааўт.), універсамы «Рыга» (1980) і «Талін» (1982), службова-гаспадарчы корпус СМ Беларусі па вул. Мяснікова (1983), будынкі Міністэрства гандлю Беларусі і Спарткамітэта Беларусі (1980), праект комплексу магазінаў па вул. Няміга (1981) у Мінску, крыты рынак у Брэсце (1987)[2].

Сярод іншых работ: крамы «Парфумерыя» па праспекце Леніна, «Жаночы абутак», «Падарункі» па Алеі Герояў, «Гастраном» па вул. Камсамольскай[1], Дом студэнтаў і комплекс Інстытута фізкультуры каля Мамаева кургана (19651969), шэраг прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання ў цэнтры Валгаграда (ганаровы дыплом Саюза архітэктараў СССР 1967), будынкі рэстарана «Дубрава» (у сааўтарстве з М. Ярковым[3]) і вышыннай гасцініцы «Русь» у Бранску (1976[2], у сааўтарстве з М. Ткачуком[3])[2].

Працаваў у вобласці кніжнай графікі ў выдавецтвах Валгаграда і Мінска.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі, дыпломам СА СССР за праект крамы «Сувенір» у Валгаградзе (1967).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Желдаков Анатолий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 3 4 Жалдакоў Анатоль Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 1 2 3 Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Валгаграда
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Архітэктары Бранска
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уладзікаўказе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў