Анатоль Рыгоравіч Валузнёў[1] (29 лістапада 1904, Мінск — 8 кастрычніка 1990) — вучоны ў галіне пладаводства, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1989). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974).
А. Р. Валузнёў нарадзіўся ў Мінску. У 1927 годзе скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1957 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце пладаводства, агародніны і бульбы (сучаснае Рэспубліканскае навукова-даследчаедачэрняе унітарнае прадпрыемства «Інстытут пладаводства»[2]).
А. Г. Валузнёву належаць навуковыя працы па агратэхніцы, развядзенні і біялагічных асаблівасцях ягадных культур, селекцыі агрэсту, суніц садовых, маліны, чорных і чырвоных парэчак, сунічна-клубнічных гібрыдаў і інш. Аўтар шэрагу сартоў пладова-ягадных культур.
Сярод апублікаваных прац: