wd wp Пошук:

Анатоль Пятровіч Хішчанка

Анатоль Пятровіч Хішчанка (нар. 17 жніўня 1958, в. Красная Пярэсвіца Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі палітык. Член Вышэйшага Савета Ліберальна-дэмакратычнай партыі, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Біяграфія

Скончыў Растоўскі-на-Доне інстытут сельгасмашынабудавання (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародны маркетынг».

Працоўную дзейнасць пачаў майстрам на Бабруйскім заводзе машын для ўнясення ўгнаенняў. Служыў у радах Савецкай Арміі, афіцэр запасу. Працаваў майстрам, старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха, прадстаўніком органа дзяржаўнай прыёмкі вытворчага аб’яднання «Мінскі трактарны завод», дырэктарам вытворчай кампаніі «Вольніца».

З’яўляўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

  1. Хішчанка Анатолій Пятровіч
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Данскога дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснагорскім раёне (Бранская вобласць)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання