wd wp Пошук:

Анатоль Мяфодзьевіч Кірвель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кірвель. Анатоль Мяфодзьевіч Кірвель (23 ліпеня 1939, в. Вітунічы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 8 мая 2008) — беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадска-культурны дзеяч. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1995).

Біяграфія

У 1968—1971 гадах вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педінстытуце замежных моў.

Працаваў у Карэліі, Валагодскай вобласці (Расія). 3 1977 года жыў у Санкт-Пецярбургу. Быў слесарам, маляром, мастаком-афарміцелем, будаўніком. Рэдактар-выдавец незалежнай газеты пецярбургскіх беларусаў «Родзічы» (выходзіць са снежня 1991 года). Старшыня суполкі міжнароднага фонду Я. Купалы, член Рады Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу, прэзідэнт Незалежнай асацыяцыі аматараў прыгожага пісьменства «Новая Беларусь» (Санкт-Пецярбург), якая займаецца наладжваннем літаратурных сувязей пецярбургскай дыяспары з Бацькаўшчынай. Удзельнічаў у Мінску ў рабоце I Міжнароднага кангрэса беларусістаў (1991), Сходу беларусаў блізкага замежжа (1992), трох з’ездаў беларусаў свету (1993, 1997, 2001).

Творчасць

Першае апавяданне «Бульбіна» надрукаваў у 1967 годзе ў часопісе «Маладосць». Аўтар зборнікаў апавяданняў, вершаў і мініяцюр у прозе, афарызмаў і інш. («Човен Харона» (1993); «Урбанія» (1994); «Чалавеку ўласціва», «Формула замежжа», (абодва 1996); «Ласінае крэда» (1997); «Адзінка вымярэння» (2000); «Мармуровы воўк», «Вакансія» (абодва 2001); «Мёртвы горад» (2002); «Сумная кніга пра звяроў» (2003), укладальнік і выдавец зборніка паэзіі «Тры грацыі» (2002). У беларускай перыёдыцы апублікаваў шэраг літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў пра творчасць маладых беларускіх празаікаў і паэтаў пад назвай «Літаратурная палітра».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне