wd wp Пошук:

Анатоль Арцёмавіч Агафоненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Агафоненка. Анатоль Арцёмавіч Агафоненка (нар. 30 кастрычніка 1924, г. Рэчыца, Гомельская вобласць — 15 лістапада 1990) — беларускі мастак, які працаваў у сцэнаграфіі, мастацкай рэкламе, станковым жывапісе.

Біяграфія

Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Працаваў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, адначасова займаючыся ў студыі выяўленчага мастацтва пры абласным Доме народнай творчасці (Мінск). У 1952 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1965 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная праца — афармленне оперы Р. Пукста «Машэка».

Працаваў галоўным мастаком Белгандальрэкламы.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года.

Творчасць

Аформіў звыш 20 спектакляў, пастаўленых у розных тэатрах рэспублікі. Сярод іх — «Не верце цішыні» І. Шамякіна, «Таня» А. Арбузава (1960) і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Тэатральныя мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Спецыялісты па рэкламе
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў