У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхайлаў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анатоль Міхайлаў. Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў (27 мая 1939, г. Заметчына, Пензенская вобласць, Расія) — беларускі філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989), доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1988). Член Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтваў (Зальцбург, Аўстрыя, 1993).
Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1961).
У 1966—1974 гадах выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Белдзяржуніверсітэта. У 1974—1980 гадах супрацоўнік Цэнтра сацыяльнага развіцця і гуманітарных спраў (Нью-Йорк-Вена). У 1980—1987 гадах дацэнт, прафесар кафедры філасофіі, з 1987 года загадчык кафедры гісторыі філасофіі і логікі Белдзяржуніверсітэта.
З 1992 года рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта[2].
Узнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна «За заслугі перад Літвой», медалём.
Навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі філасофіі, сучаснай заходняй філасофіі і метадалогіі гуманітарных ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні, якія адбываліся ў філасофіі ХХ стагоддзя ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі.
Аўтар звыш 60 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.