wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Брусевіч

Анатоль Аляксандравіч Брусевіч (нар. 28 верасня 1977, Гродна) — беларускі паэт, перакладчык, даследчык гісторыі польскай літаратуры, польска-беларускіх літаратурных сувязяў.

Скончыў філалагічны факультэт ГрДУ (1999), у 2000 — магістратуру, у 2003 — аспірантуру пры кафедры польскай філалогіі ГрДУ. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага перыяду (1815—1823 гг.)». З 2003 працуе ў ГрДУ, з 2007 г. — на пасадзе дацэнта кафедры польскай філалогіі.

На беларускую мову пераклаў драму Георгія Каніскага «Уваскрасенне мёртвых» (Тэрмапілы № 13, Беласток, 2009), «Трэны» Яна Каханоўскага (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010), «Ідыліі (Plein-air)» Антонія Лянгэ (Тэрмапілы № 17, Беласток, 2013), раман Катажыны Бонды «Акулярнік», паасобныя вершы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Міціньскага, Лейба Найдуса, Рымантаса Ванагаса, Іраклія Какабадзэ.

Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданнях. Аўтар кніг паэзіі «Дуэль» (Гродна, 1992), «Падаю ў неба» (Гродна, 2006), «Апошні дзень» (Мінск, 2013), «Крылы» (Гродна, 2021), манаграфіі «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (Гродна, 2008). Вершы перакладаліся на польскую, рускую, літоўскую, англійскую, грузінскую мовы.

Прызнанне

Зноскі

  1. Залаты апостраф-2017

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Перакладчыкі з грузінскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з літоўскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы