wd wp Пошук:

Анатоль Іосіфавіч Майсеня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Майсеня.

Анатоль Іосіфавіч Майсеня (4 студзеня 1959 — 12 лістапада 1996) — беларускі журналіст і палітолаг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна ў сям’і настаўнікоў. Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў і аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філасофскіх навукаў[1]. Працаваў каментатарам на Беларускай тэлевізіі, карэспандэнтам інфармацыйных праграм ТСН і «Вести» па Беларусі, палітычным аглядальнікам «Народнай газеты».

З кастрычніка 1992 года — прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад». У 1995 годзе Майсеня балатаваўся на выбарах у Вярхоўны Савет 13 склікання.

Аўтакатастрофа

12 лістапада 1996 года па дарозе з канферэнцыі ў Італіі Анатоль Майсеня трапіў у аўтамабільную аварыю на шашы Брэст — Мінск і памёр па дарозе ў шпіталь. Паводле афіцыйнай версіі следства, Майсеня «не справіўся з кіраваннем» аўтамабілям і зрабіўся прычынцам аварыі.

Паводле неафіцыйнай версіі, аварыя магла быць падстроенай з мэтай забойства Майсені. У прыватнасці, як забойства абазначыў смерць Майсені тагачасны міністр унутраных спраў Юрый Захаранка[2]. Заява Захаранкі каталізавала плёткі пра тое, што забойства было арганізавана беларускімі ўладамі дзеля ліквідацыі ўплывовага апанента напярэдадні рэферэндума 1996 года.

Магіла Анатоля Майсені на Паўночных могілках

У 1996 годзе за артыкул «Беларусь во мгле» Беларуская асацыяцыя журналістаў пасмяротна ўзнагародзіла Анатоля Майсеню прэміяй за найлепшы аналітычны матэрыял.

Зноскі

  1. Неоконсерватизм как отражение кризиса современного буржуазного политического сознания в США : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук: 09.00.02 / Майсеня Анатолий Иосифович; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т философии и права. — Мн., 1986. — 26 с.
  2. http://www.ciwr.org/article/2002/10/21_sn.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Палітолагі Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нераскрытыя забойствы ў Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»