wd wp Пошук:

Анатоль Іосіфавіч Дэбіш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэбіш. Анатоль Іосіфавіч Дэбіш (нар. 22 ліпеня 1962, в. Шамятоўка, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Маці, Дэбіш Марыя Захараўна, працавала паляводам у калгасе «Вялікасельскі» Свіслацкага раёна. Бацька, Іосіф Міхайлавіч, пастухом у тым жа калгасе. Мае брата Васіля, таксама паэта. Вучыўся ў Мсцібаўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1979 годзе. Вершы пачаў пісаць з 12 гадоў на рускай мове. Яшчэ ў школе друкаваўся ў Ваўкавыскай раённай газеце.

Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, шафёрам у калгасе «Гнезна». З 1980 па 1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркменская ССР).

З 1982 па 1987 год вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльнасці культурна-асветніцкая работа. Тут пачаў пісаць на беларускай мове . Вялікі ўплыў на яго творчасць аказалі выкладчыкі кафедры беларускай мовы і літаратуры, а таксама паэтэса Яўгенія Янішчыц, якую браты Дэбішы лічаць духоўнай маці ў іх літаратурнай творчасці. Немалае ўздзеянне на творчасць братоў Дэбішаў аказала акружэнне. У тыя гады, і ў тым жа інстытуце, вучыўся, тады яшчэ пачатковец, празаік Андрэй Федарэнка, з якім браты сябравалі. Да іх у госці часта прыходзілі маладыя хлопцы літаратары: Анатоль Сыс, Міхась Скобла і іншыя. Абмяркоўваліся вершы, ладзіліся выступленні.

Пасля заканчэння якога працаваў дырэктарам клуба Брэсцкага завода бытавой хіміі. Зараз безпрацоўны. Жыве ў Брэсце.

У 1992 годзе, у серыі бібліятэка часопіса «Маладосць», сумесна з братам выйшаў зборнік яго вершаў «Калядная вячэра». Значную падтрымку аказалі берасцейскія паэты Алесь Каско і Ніна Мацяш, якія сталі рэдактарамі першых кніг Анатоля Дэбіша і па рэкамендацыі якіх, у 1993 годзе, ён адзінагалосным рашэннем быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць

Ужо першыя вершы А. Дэбіша вылучаліся ў маладой вершаванай плыні сваёй арыгінальнасцю, тэматыкай і вобразным ладам. Пра што б ні пісаў — пра далёкі цяжкі час, ці пра трагедыю Курапатаў, пра сваё маленства, ці пра каханне — за кожным радком паўстае жывая душа, не па ўзросту спакутаваная. Анатоль Дэбіш схільны да паяднання гісторыі з сучаснасцю. Шчымлівым болем, гневам і надзеяй пранікнута яго паэма «Курапаты — 57» .

Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Полымя», «Крыніца», «Дзеяслоў», альманахах «Дзядзінец», «Дзень паэзіі», «Жырандоля», зборніках «Берасцейскія карані», «Белай Вежы свет», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і іншых выданнях.

Аўтар зборнікаў вершаў «Калядная вячэра» (1993), «Стодзівы» (1995), «Зірні ў люстэрка» (2013), «Пушчанскія дзівы», «Белабог» (2018).

Узнагароды

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» за кнігу «Пушчанскія дзівы» (2019).

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта