wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Шушко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шушко. Анатоль Іванавіч Шушко (нар. 19 ліпеня 1954, в. Сташаны, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 8 лістапада 2018) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Анатоль Іванавіч Шушко нарадзіўся 19 ліпеня 1954 года ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Сваімі першымі настаўнікамі лічыць маці Ганну Рыгораўну (Сякерыч), настаўніцу гісторыі і геаграфіі, і бацьку Івана Канстанцінавіча Шушко, а цікавасць да літаратуры прывіў выкладчык славеснасці ў школе Мікалай Сямёнавіч Купрэеў (1937—2004), які стаў вядомым пісьменнікам. Анатоль з дзяцінства сябраваў з Міколай Антаноўскім, які таксама захапляўся паэзіяй, стаў паэтам, У 1971 г. Анатоль Шушко паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння БДУ (1976) — настаўнік Ласіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна, Поразаўскай спецшколы-інтэрната Свіслацкага раёна. Працаваў рабочым і будаўніком на Міншчыне і Гомельшчыне, выхавальнікам Пінскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, вартаўніком, карэспандэнтам раённых газет. Першы апублікаваны верш Анатоля Шушко з’явіўся ў газеце «Піянер Беларусі» (1969). Яшчэ школьнікам друкаваўся ў часопісе «Бярозка», газеце «Чырвоная змена». Пачаткам сапраўднага паэтычнага мастацтва можна лічыць падборку вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (1971), якая з’явілася дзякуючы Варлену Бечыку. Вершы пачынаючага паэта адразу заўважыла літаратурная Беларусь, творчая інтэлігенцыя прарочыла яму вялікую літаратурную будучыню.

У 1981 г. Анатоль Шушко пабываў на рэспубліканскім семінары маладых літаратараў у Доме творчасці (Каралішчы), дзе былі такія вядомыя цяпер асобы: Анатоль Сыс, Алег Мінкін, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Васіль Сахарчук, Алесь Наварыч, Уладзімір Ягоўдзік і інш.

Вершы Анатоля Шушко друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», «Нёман», «Беларуская думка», калектыўных паэтычных зборніках «На ладонях Припяти и Пины», «Маладыя галасы» (1985), «Галасы вёснаў» (1997), альманахах «Дзень паэзіі» (1991, 2005), «Люблю будзённы дзень» і ў расійскім альманаху «Москва» (у перакладзе В. Грышкаўца), а таксама ў цэнтральнай і мясцовай перыёдыцы. У 1994 годзе ў серыі «Бібліятэчка часопіса „Маладосць“» пабачыла свет кніга А. Шушко з глыбокай філасофскай назвай «Выток і прычасце».

Анатоль Шушко — член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997 года. У 2006 стаў сябрам Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.

У 2012 годзе выйшаў другі зборнік вершаў паэта «Шаны», за які атрымаў Дыплом II ступені Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі». Кнігай «Шаны» Анатоль Шушко паставіў сябе ў адзін шэраг з лепшымі паэтамі Брэстчыны — Міколай Засімам, Міхасём Рудкоўскім, Міколай Купрэевым, Нінай Мацяш... Анатоль Іванавіч ахвотна сустракаўся з чытачамі ў бібліятэках, з настаўнікамі і вучнямі ў школах, са студэнтамі, умеў па-мастацку чытаць свае творы. Штогод наведваў літаратурнае свята «Лунінская восень» на Лунінеччыне. Удзельнічаў у рабоце клуба літаратараў «Пінчукі», створанага ў 2016 г. пры раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з сакавіка 1997 г.; у 2006 г. выйшаў з СБП i ўступiў у Саюз пiсьменнiкаў Беларусi. Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі] Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2014). Да 60-годдзя паэта ў Пінскай ЦРБ iмя Я. Янішчыц быў праведзены творчы вечар, на які прыйшлі родныя і сябры, а музычнае віншаванне падрыхтаваў народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Чабатухі» Сташанскага дома фальклору.

На працягу апошняга года жыцця Анатоль Шушко змагаўся з цяжкой хваробай, але не адышоў ад актыўнага грамадска-культурнага жыцця. Удзельнічаў у рэспубліканскім Дні беларускага пісьменства ў Іванаве, урачыстасці з нагоды надання звання «народны» літаратурна-краязнаўчаму

музею Якуба Коласа ў Пінкавічах. 8 лістапада 2018 г. Анатоль Іванавіч Шушко заўчасна пайшоў з жыцця. Пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну і добрыя ўспаміны. Рыхтаваў свой новы зборнік «Сэрцу соладка, ясна, трывожна», але выдадзены ён ужо пасмяротна ў маі 2019 г. У кнігу ўключылі вершы, прысвечаныя Анатолю Шушко, эсэ-ўспамін Таццяны Хвагінай. Да 65-годдзя з дня нараджэння паэта ў Пінскай ЦРБ iмя Я. Янішчыц прайшоў вечар памяці.

Творчасць

Аўтар кніг «Выток і прычасце» (Мінск, «Полымя», бібліятэчка часопіса «Маладосць», 1994), «Шаны» (Мінск, «Мінкапрынт», 2012), «Сэрцу соладка, ясна, трывожна» (Мінск, «Деловая печать», 2019), «Паэзія — душы маёй суладдзе» (Мінск, «Деловая печать», 2020).

Бібліяграфія

Мастацтва, 2010. С. 82-85.

38.Пінская бусліная балада (дыялог з аднакурніцай праз 60 год пасля вайны) ; Дыялог у Пінску ; Да восені : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 25 октября.

39.Грышкавец, В. «У мяне дзве матулі» ; Ліст услед; «…І ад каханкі на світанку на цягнік…»; «Знайсці, прыняць і пакахаць»; «Ў дарозе ці дома, калі я адзін…»; «Ўваб’ю калочак свой ахвотна…» : [вершы] / Валерый Грышкавец; пер. з рускай мовы Анатоль Шушко // ЛіМ. 2005. 23 верасня. С. 11.

40.В родимой белорусской стороне : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. с белор. В. Гришковца // Нёман. 2005. № 7. С. 79-80.

41.Ушушканы ўспамінам : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 11 сакавіка.

42.Вясеннія паразуменні з Уладзімірам Караткевічам : трыпціх ; Сват ; На памяць ; З татам : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2005. 24 чэрвеня (№ 25). С. 8.

43.Ад сэрца; Прызнанні палешука : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 21 кастрычніка.

44.Вернасць : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2005. 12 ноября.

45.Вось ён — напісаны верш!; Цішыня : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2005. 4 студзеня.

46.Перад настаннем дня; Навальніца; Георгію Андрэеву: [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 27 мая.

47.Пінская бусліная балада; Дыялог у Пінску; Да восені : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2005. 25 октября.

48.Голас кветак : [верш] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2005. 19 апреля.

49.Весні матыў ; Вясна ; Майскаму ранку дома на ганку ; Дзякую ; Санет яднання : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2004. 22 кастрычніка (№ 42). С. 8.

50.Прыпамінальнае; «Ніхто не ўмее плакаць, як паэт»; У блакнот; Хай жывуць студэнты!!!; Жартоўна-гумарыстычнае, сумесна суцяшальнае!; На купалле; Дыфірамб; На сцежцы ў жыце : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 16 ліпеня.

51.Да юбілею; Наступства сонечных промняў : [вершы] / Анатоль Шушко // Заря. 2004. 14 августа.

52.Да юбілею; Мове; У дзень нараджэння; Наступства сонечных промняў; Навальніца : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 17 июля.

53.Семья : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пінск. 2004. 7 февраля.

54.Са святам! : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 5 сакавіка.

55.Прывітальнае : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 30 октября.

56.Сонейка вясенняе маё; Хвілінку, шчасце, пачакай : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 20 марта.

57.“Слязу меў, бо жыць хацеў!..” або Нечаканы маналог таты : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 2 ліпеня.

58.Франтавік; Дыялог : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 2 июля.

59.Спатканне; «Вось ён — напісаны верш!»; Выпускнікам горада Пінска : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2004. 1 чэрвеня.

60.Сташанам : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2004. 22 марта.

61.Золак на волі ; Дыялог з воляю; «Воно» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 2003. 19 снежня. (№ 51-52). С. 8.

62.Услед: Васілю Сахарчуку : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 1 мая.

63.Дыялог ля роддома; Віншавальнае : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 7 марта.

64.Каханы : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2003. 12 апреля.

65.Майскаму ранку дома на ганку; Шлях у чалавечнасць: [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда. Пинск. 2002. 8 мая.

66.Пацеры да мовы : [вершы] / Анатоль Шушко // Белорусская нива. 2002. 12 декабря.

67.Просьба да сонца : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2002. 23 жніўня.

68.Твой самы; Мроя ў пінскім аўтобусе; Непаўторнасць; З парога : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2002. 20 верасня.

69.Свята Перамогі : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2002. 8 мая.

70.Чацвёрты блок у сэрцы Стрыжака; «Замаўляючы сабой бяседу…»; «Распавёў ты сваё КОЛІСЬ сэрцам»; «Ды пра што я, Божа напрамілы?!» ; Міколу Цялегу ; Мове ; Дыялог сучаснікаў : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 2001. № 5. С. 27-31.

71.Сват : [верш] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2001. 3 мая.

72.Апасля сваркі; Настальгічнае; На сцежцы ў жыце; Вясна; З парога: [вершы] / Анатоль Шушко // Провинциалка. 2001. 23 августа.

73.Мяцеліца ; Снег ; Іней : [вершы] / Анатоль Шушко // Раніца. 2001. 22 сакавіка.

74.Навагодняя застольная; Прызнанне; На прысвятак Ганны ў бацькоўскай хаце; Дзеўне з Беларусі; Да восені; Крынічка; Радасць : [вершы] / Анатоль Шушко // Полесская правда, Пинск. 2001. 29 декабря.

75.Мова ; Замест «бывай!» ; Вецер; «Як зазірну ў сховішча душы…»; «Гудуць чмялі, спагадны бас ля хаты»; «Кім стаць хацеў у працы, у жыцці?»; «Добры дзень! Родны ранак душы» : [вершы] / Анатоль Шушко // Беларуская думка. 2000. № 10. С. 165—167.

76.Тень вечности : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. В. Гришковца // Нёман. 2000. № 2. С. 155—156.

77.Малады; Бацьку : [вершы] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2000. 5 мая.

78.Маналог былога кінолага-пагранічніка Івана Бандарчука : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2000. 26 мая. 79.Вясновы верлібр : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 2000. 28 красавіка.

80.Беларусі ; На сцежцы ў жыце ; Сум ; Чараўніца : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 1999. 8 кастрычніка. С. 8.

81.Сябру : [верш] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 1999. 31 жніўня.

82.З кнігі лірыкі «Словы долі» : [вершы] / Анатоль Шушко // Маладосць. 1998. № 5. С. 98-103.

83.“Зляпіў мяне мой Бог з памылак”; «А думка прагне адкрыцця…» : [вершы] / Анатоль Шушко // ЛіМ. 1998. 24 красавіка (№ 17). С. 9.

84.Вас не клікалі зоры?; Вясна; Чаму; Кім стаць хацеў?; Купалаўскае : [вершы] / Анатоль Шушко // Пинская неделя. 1998. 27 февраля.

85.“Светятся леса — в лучах осин…” ; Метаморфоза : [стихи] / Анатоль Шушко; пер. В. Гришковца // Москва. 1997. № 10. С. 6.

Пра Анатоля Шушко пісалі
  1. Анатоль Шушко // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 479—481.

  2. Гардзей, В. Шаны вам, Сташаны / Віктар Гардзей : рэц. на кнігу «Шаны». — Мінск: Мінкапрынт, 2012.

  3. Ляшук, М. Ляціць ягоны верш да небакраю / Марыя Ляшук // ЛіМ. 2014. 12 снежня (№ 49). С. 12.

  4. Алея гарадоў-сталіц, «Баркулабаўскі летапіс» і …: [дыплом ІІ ступені Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2012 года ў галіне паэзіі» атрымаў у Быхаве А. Шушко] // Народная трыбуна. 2013. 6 верасня. С.

  5. Бензярук, Р. Ушукшаны Сташанамі / Расціслаў Бензярук // ЛіМ. 2012. 21 снежня. С. 10.

  6. Локун, В. Цэнтрам быційнай прасторы : [агляд твораў, у т. л. кнігі А. Шушко «Шаны»] / Валянціна Локун // Маладосць. 2013. № 10. С. 56-58.

  7. Яцук, А. Шаны Сташанам. І не толькі… / Алег Яцук // Полымя. 2013. № 3. С. 180—183.

  8. Гришковец, В. «Сто шан, паэт!» : [о книге стихов А. Шушко «Шаны»] / Валерий Гришковец // Полесская правда, Пинск. 2013. 9 января. С. 3; Заря. 2013. 24 января. С. 19.

  9. Гришковец, В. Мера жита — мера слова: жизнь! : [о книге стихов А. Шушко «Шаны»] / Валерий Гришковец // Нёман. 2013. № 1. С. 208-

10.Яцук, А. Шаны Сташанам. І не толькі… / Алег Яцук // Полымя. 2013. № 3. С. 180—183.

11.Гарадніцкі, Я. Паэзія — 2011: зямное і ўзвышанае : [аб падборцы вершаў А. Шушко ў часопісе «Полымя»] / Яўген Гарадніцкі // Полымя. 2012. № 10. С. 179—180.

12.Бензярук, Р. Ушушканы . Бензярук, Р. Ушукшаны Сташанамі / Расціслаў Бензярук // ЛіМ. 2012. 21 снежня. С. 10.ў часопісе «Полымя»] / Яўген Гарадніцкі // Полымя. 2012. № 10. С. 179—180.

13.Бензярук, Р. Сто шан вам, Сташаны! : Доўга, вельмі доўга Анатоль Шушко, таленавіты паэт з Пінска, чакаў сваёй другой кнігі / Расціслаў Бензярук // Народная трыбуна. 2012. 14 снежня.

14.Макарэвіч, С. Гучыць слова земляка над роднаю старонкаю : [сустрэча паэта А. Шушко са студэнтамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта] / Святлана Макарэвіч // ЛіМ. 2012. 27 ліпеня (№ 30). С. 22.

15.Кузьміч, П. Вылучаны на рэспубліканскую прэмію : [Шушко Анатоль Іванавіч] / П. Кузьміч // ЛіМ. 2008. 25 студзеня. С. 22.

16.Галубовіч, Л. Сто шан! : [Анатолю Шушко — 50] / Леанід Галубовіч // ЛіМ. 2004. 23 ліпеня. С. 5.

17.Приступа, Н. Пятьдесят его дорог : члену Союза белорусских писателей Анатолию Шушко — 50 лет / Наталья Приступа // Пінскі веснік. 2004. 16 ліпеня. С. 3.

18.Лаврович, Н. Ни дня без поиска / Николай Лаврович // Пінскі веснік. 2004. 16 ліпеня. С. 3.

19.Гришковец, В. Анатолю Шушко — 50 / Валерий Гришковец // Полесская правда, Пинск. 2004. 17 июля.

20.Кантор, Д. От народных криниц : [о заседании клуба «Натхненне» при районной библиотеке им. Е. Янищиц, посвященное поэту А. Шушко]

Дмитрий Кантор // Полесская правда, Пинск. 2002. 8 мая.

21.Маринчик, И. Как ждут того, кто не обманет : встреча с поэтом А. Шушко / И. Маринчик // Полесская правда (Пинск). 1998. 11 марта.

22.Самуйлик, М. Анатолия Шушко читают в Москве / М. Самуйлик // Полесская правда, Пинск. 1998. 14 марта.

23.Самуйлик, М. Горит его Звезда : [о творчестве А. Шушко] / М. Самуйлик // Пинская неделя. 1998. 27 февраля.

24.Прыняты ў Саюз пісьменнікаў : [Шушко Анатоль Іванавіч] // ЛіМ. 1997. 28 сакавіка. С. 4.

25.Путь в большую поэзию начался в Стошанах // Полесская правда, Пинск. 1997. 15 февраля.

26.Гардзей, В. Паэты з вёскі Сташаны / Віктар Гардзей // Чырвоная змена. 1997. 27 мая.

27.Талкачоў, С. Са сваім адчуваннем свету : [пра паэзію А. Шушко] / Сяргей Талкачоў // Пінскі веснік. 1997. 15 красавіка.

28.Патаранскі, С. Паэт — ён нечаканасць… (Роздум над кнігай Анатоля Шушко «Выток і прычасце» і пра сучасную паэзію наогул) / Сяргей Патаранскі // Першацвет. 1995. № 5. С. 129—131.

29.Стрыгалёў, М. Агмень паэзіі сапраўднай. «І маразы, і лета пах…» («Выток і прычасце» Анатоля Шушко) / Міхась Стрыгалёў // Маладосць. 1995. № 4. С. 251—253.

30.Патаранскі, С. Паэт — ён нечаканасць… / Сяргей Патаранскі // Першацвет, 1995. № 5. С. 129—131.

31.Галубовіч, Л. Свая азнака : [рэц. на кнігу А. Шушко «Выток і прычасце»] / Леанід Галубовіч // Полымя. 1994. № 7. С. 254—256.

32.Грышкавец, В. Выток і прычасце / Валерый Грышкавец // Полесская правда, Пинск. 1994. 1 октября // Пінскі веснік. 1994. 28 верасня.

33.Папічыц, В. Свята паэзіі і песні : [у в. Сташаны віталі сваіх землякоўпаэтаў М. Антаноўскага і А. Шушко] / В. Папічыц // Пінскі веснік. 1994. 22 чэрвеня.

34.Бечык, В. Будзем знаёмы : Анатоль Шушко / Варлен Бечык, Гіль // ЛіМ. 1971. 6 жніўня.

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінску
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе