wd wp Пошук:

Анастас Аляксандравіч Сіцынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сіцынскі. Анастас Аляксандравіч Сіцынскі (11 кастрычніка 1862, г. Бабруйск — 1919) — беларускі акушэр-гінеколаг. Доктар медыцыны (1893), прафесар (1912)[1][2][3].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сям’і столаначальніка павятовага суда[4]. У чэрвені 1885 года паспяхова закончыў курс прыродазнаўчых навук фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта са ступенню кандыдата. Праз два гады закончыў курс медыцынскіх навук у Маскоўскім універсітэце[1], удастоены ступені лекара і звання павятовага ўрача[4].

Прафесійная дзейнасць

Працаваў сельскім урачом у Карэлічах і гарадскім урачом у Мінску ў 1887-91 гадах[1]. 8 мая 1893 года абараніў доктарскую дысертацыю ў ваенна-медыцынскай акадэміі на тэму: «Акушерская помощь в Минской губернии 1880—1890 гг.»[4].

З 1892 года працаваў у Пецярбургу[1]. Працуючы акушэрам Пецярбургскага дварцовага шпіталя, прымаў актыўны ўдзел у працы Таварыства мінскіх урачоў. У 1903 годзе яго выбралі ганаровым членам гэтага таварыства. Прымаў асабісты ўклад у стварэнні бібліятэкі таварыства[4].

З 1912 года ў Варшаве[1]. З 27 чэрвеня 1914 года прызначаны прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта на кафедры акушэрства і жаночых хвароб.

У час Першай сусветнай вайны медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта быў эвакуіраваны ў г. Растоў-на-Доне[5]. Падчас эвакуацыі ў 1915 годзе была створана кафедра і клініка «акушэрства і жаночых хвароб», якую ўзначаліў А. Сіцынскі. Гэтая клініка стала пачаткам узнікнення Растоўскай школы акушэраў-гінеколагаў[5].

Бібліяграфія

Працы па пытаннях акушэрства і гінекалогіі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Сицинский Анастас Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 576. — 737 с.
  2. Кульпанович О. А. Из истории медицины Беларуси: Интеграция в мировую науку(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 299. Воп. 1. Спр. 857. Л. 492.
  4. 1 2 3 4 Анастас Аляксандравіч Сіцынскі
  5. 1 2 Ростовская школа акушеров-гинекологов (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гінеколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»