wd wp Пошук:

Ананіцкі сельсавет

Ана́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Сітнікі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пудзецка-Слабадскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пудзецкая Слабада. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капскія. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 12 сакавіка 1935 года — Пухавіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сітнікі. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ананічы, сельсавет перайменаваны ў Ананіцкі[1]. 30 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сітнікі[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Турынскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 991 чалавек[4], з іх 93,2 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Сітнікі і вёскі Ананічы, Баські, Дубраўка, Капскія, Крамяні, Падбярэжжа, Слабада, Стары Двор, Хочын.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна