wd wp Пошук:

Анаксагор з Клазаменаў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Анаксагор.

Анаксаго́р з Клазаменаў (стар.-грэч.: Ἀναξαγόρας, каля 500 да н. э., Клазамены — 428 да н. э., Лампсак) — старажытнагрэчаскі філосаф, матэматык і астраном, пачынальнік афінскай філасофскай школы.

Анаксагор — адзін з найвыдатнейшых іанійскіх філосафаў, сын заможных бацькоў, нарадзіўся ў Клазаменах каля 500 года да н.э. З ранніх гадоў ён адмовіўся ад асалодаў, на якія мог разлічваць па сваім багацці, і пранікся філасофіяй.

Прываблены кіпучым разумовым жыццём Афінаў, што пачалося пасля бліскучых перамог над персамі, 45-гадовы Анаксагор перасяліўся туды, уступіў у блізкія зносіны з Перыклам і першым стаў пераказваць філасофію ў агульнадаступнай форме. Апроч самога Перыкла, яго вучнямі былі Фукідыд, фізік Архелай і Еўрыпід.

Анаксагор навучаў пра вечныя элементы сусвету, «зерні» (ці «гамеамерыі»), якія ўключаюць у сябе ўсю паўнату сусветных якасцей і кіруюцца касмічным Розумам. Імкнучыся тлумачыць натуральнымі прычынамі такія з’явы, як сонечнае і месяцавае зацьменне, землетрасенні і да т. п., ён выклікаў у свой адрас абвіначванне ў абразе багоў. Яго прысудзілі да смерці, ад якой выратавала яго толькі красамоўства Перыкла. Смяротны прысуд заменены быў выгнаннем. Анаксагор пасяліўся ў Лампсаку, дзе і памёр у 428 годзе. «Не я страціў Афіны, але афіняне страцілі мяне» — з гонарам казаў ён.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 86. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. Любкер Ф. Empedocles // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 468.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Натурфілосафы
Катэгорыя·Матэматыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 500 годзе да н.э.
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Матэрыялісты
Катэгорыя·Памерлі ў Лампсаку
Катэгорыя·Постаці старажытнагрэчаскай фізікі
Катэгорыя·Персанажы «Боскай камедыі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы V стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 428 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Астраномы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Астраномы V стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клазаменах
Катэгорыя·Дасакратыкі
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэматыкі V стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ад голаду
Катэгорыя·Памерлі ў 428 да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі
Катэгорыя·Фізікі