wd wp Пошук:

Амерыканка. All included

«Амерыка́нка. All included»беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Віктарам Корзунам на тэлеканале «Белсат» у 2013 годзе.[1] Стужка атрымала ўзнагароду мэра Шчэціна за лепшы фільм у польскім конкурсе Шчэцінскага Еўрапейскага кінафестывалю (2015).[2]

У галоўнай ролі

Акцёр Роля
Аляксандр Фядута

Сюжэт

Фільм распавядае пра побыт у турме КДБ, у гэтак званай «амерыканцы», вядомага журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Аўтар правёў у зняволенні 110 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і апісаў гэта ў кнізе. Ідэя фільма — перакласці несуцяшальную рэчаіснасць на мову літаратуры, змяніўшы жанр з драмы на камедыю. Тады жудасная дзяржаўная махіна малюецца ў іранічных фарбах, робіцца забаўнаю, ператвараецца ў карыкатуру на самую сябе. У стужцы Аляксандр Фядута паўстае перад гледачом у «амерыканцы», толькі не ў сапраўднай, а ў намаляванай.

Здымачная група

Зноскі

  1. Амерыканка. All included, д/ф(нявызн.). Белсат. Праверана 20 чэрвеня 2020.
  2. Дакументальны фільм «Белсату» «Амерыканка. All included» перамог у конкурсе на фестывалі ў Шчэціне(нявызн.), «Белсат» (2015.10.27 13:46). Праверана 20 чэрвеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Беларусі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Фільмы 2013 года