wd wp Пошук:

Аліна Коўшык

Алі́на Ко́ўшык (нар. 26 кастрычніка 1981, Гродна) — беларуская журналістка, грамадская і палітычная дзяячка. З верасня 2022 года прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай.

Біяграфія

Нарадзілася ў Гродне. Скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, атрымаўшы дыплом гісторыка і выкладчыцы англійскай мовы. Пазней скончыла аспірантуру Варшаўскага ўніверсітэта па спецыяльнасці паліталогія і гісторыя, кірунак — Усходняя Еўропа. Жыве ў Варшаве (Польшча). Вяла кулінарны блог. Да верасня 2022 года працавала на тэлеканале «Белсат», вяла інфармацыйны блок «Студыя „Белсат“», таксама аўтарка і вядоўца праграмы міжнародных навін «ПраСвет». Сузанавальніца Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве і творчай пляцоўкі ІнБелКульт 2.0. У верасні 2022 года прызначаная прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай[4].

Сям’я

Замужам. Каля 2011 года нарадзіўся сын Караль.

Зноскі

  1. 1 2 http://www.belsat.eu/pl/about/people/alina-koushyk/
  2. http://nv-online.info/attachment/401/Narodnaya_volia_31_05.pdf
  3. https://belsat.eu/ru/news/16-09-2022-alina-kovshik-stala-predstavitelnitsej-obedinennogo-perehodnogo-kabineta-po-natsionalnomu-vozrozhdeniyu/
  4. Былая вядоўца тэлеканалу «Белсат» Аліна Коўшык увайшла ў кабінэт Ціханоўскай(бел. (тар.))   (нявызн.)?. svaboda.org (16 верасня 2022).
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белсата
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне