Алі́на Ко́ўшык (нар. 26 кастрычніка 1981, Гродна) — беларуская журналістка, грамадская і палітычная дзяячка. З верасня 2022 года прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай.
Нарадзілася ў Гродне. Скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, атрымаўшы дыплом гісторыка і выкладчыцы англійскай мовы. Пазней скончыла аспірантуру Варшаўскага ўніверсітэта па спецыяльнасці паліталогія і гісторыя, кірунак — Усходняя Еўропа. Жыве ў Варшаве (Польшча). Вяла кулінарны блог. Да верасня 2022 года працавала на тэлеканале «Белсат», вяла інфармацыйны блок «Студыя „Белсат“», таксама аўтарка і вядоўца праграмы міжнародных навін «ПраСвет». Сузанавальніца Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве і творчай пляцоўкі ІнБелКульт 2.0. У верасні 2022 года прызначаная прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай[4].
Замужам. Каля 2011 года нарадзіўся сын Караль.