wd wp Пошук:

Алёкма

Алёкма (руск.: Олёкма, якуцк.: Өлүөхүмэ) — рака ў Сібіры, правы прыток Лены. Цячэ па тэрыторыях Якуціі, Забайкальскага края, Амурскай вобласці Расіі.

Басейн Алёкмы

Даўжыня ракі 1436 км. Плошча вадазбору 210 000 км². Сярэдні расход вады 1950[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 61,544[1] км³/год. Рака Алёкма бярэ пачатак у горнай мясцовасці на тэрыторыі Забайкальскага края. Верхняе цячэнне ў межах Алёкмінскага Cтанавіка. Далей рака працякае па ўсходняй частцы Алёкма-Чарскага нагор’я. Упадае ў Лену у напрамку на ўсход ад горада Алёкмінск. Рэчышча звілістае. Хуткасць стала змяняецца. На тэрыторыі Якуціі ёсць парогі. Дно пясчанае і камяністае. Сярод прытокаў: Тарын, Чара, Шаман, Тургунча, Авіка, Укурум і інш. Рака суднаходная на адлегласці 406 км ад вусця.

Рака Алёкма — папулярны турыстычны маршрут. На берагах сустракаюцца старажытныя наскальныя надпісы.

Зноскі

  1. 1 2 Рулёва С. Н., Завадский А. С. Олёкма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Якуціі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Забайкальскага края
Катэгорыя·Прытокі Лены
Катэгорыя·Рэкі Амурскай вобласці