wd wp Пошук:

Аляксей I Вялікі Камнін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Аляксей I.

Аляксе́й I Вялі́кі Камні́н (грэч.: Αλέξιος Α΄ Μέγας Κομνηνός; 1181, Канстанцінопаль — 1222, Трапезунд) — першы імператар Трапезундскай імперыі ў 12041222 гадах, заснавальнік дынастыі Вялікіх Камнінаў.

Паходжанне

Аляксей быў сынам севастакратара Мануіла Камніна і даводзіўся ўнукам візантыйскаму імператару Андроніку I. Пасля гібелі сваіх дзеда і бацькі ў выніку перавароту ў 1185 годзе ў Канстанцінопалі, малалетніх Аляксея і яго брата Давіда тайна вывезлі ў Грузію да іх цёткі, царыцы Тамары.

Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 годзе ў выгнаннікаў з’явілася магчымасць паспрабаваць вярнуць сабе імператарскую ўладу. Пры ваеннай падтрымцы Грузіі, Аляксей і Давід зацвердзілі сваю ўладу ў некалькіх гарадах на паўднёвым узбярэжжы Чорнага мора, і неўзабаве пасля гэтага Аляксей быў абвешчаны імператарам.

Аднак пасля некалькіх паражэнняў трапезундцаў ад войскаў нікейскага імператара Феадора Ласкарыса і сельджукаў, Аляксею прыйшлося адмовіцца ад прэтэнзій на агульнавізантыйскі прастол і прызнаць васальную залежнасць ад Канійскага султаната.

У вялікай ступені дзякуючы гэтаму, а таксама палітычнаму саюзу з Грузіяй, досыць слабая ў ваенным плане Трапезундская імперыя была ў стане на працягу дзвюх з паловай стагоддзяў захоўваць уласную дзяржаўнасць.

Шлюб і дзеці

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Папярэднік:
новы тытул
Трапезундскі імператар
12041222
Пераемнік:
Андронік I Гід
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вялікія Камніны
Катэгорыя·Імператары трапезундскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Камнінаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1222 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1181 годзе