wd wp Пошук:

Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямёнаў.

Аляксей Фадзеевіч Сямё́наў (6 красавіка 1921, Бабруйск8 мая 1951, Бабруйск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сапёр, камандзір аддзялення 590-га асобнага сапёрнага батальёна 32-й арміі (Карэльскі фронт). Поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 6 красавіка 1921 г. у горадзе Бабруйск Магілёўскай вобласці. Скончыў 5 класаў сярэдняй школы, працаваў на мясцовым сударамонтным заводзе.

У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на фронце. Член ВКПБ/КПСС з 1942 года. Ваяваў на Карэльскім і Волхаўскім франтах.

Сапёр 590-га асобнага сапёрнага батальёна яфрэйтар Аляксей Сямёнаў 21 чэрвеня 1944 года, знаходзячыся ў групе разгараджэння пры галаўным атрадзе 289-й стралковай дывізіі, каля возера Старанняе, размешчанага ў трыццаці кіламетрах паўночнее населенага пункта Мядзьвежая Гара, абязшкодзіў вялікую колькасць супрацьтанкавых і супрацьпяхотных мін.

22 чэрвеня 1944 года пры атацы ўмацаванай абароны праціўніка каля чыгуначнай станцыі Пендушы-Масельская, будучы параненым, зняў 13 процітанкавых мін.

Загадам па 289-й стралковай дывізіі № 0132 ад 5 ліпеня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўденыя ў баях яфрэйтар Сямёнаў Аляксей Фадзеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

У перыяд з 6 ліпеня па 1 жніўня 1944 года каля населенага пункта Коціё-возера пад агнём праціўніка абясшкодзіў больш за 200 мін.

4 жніўня 1944 года пры адбіцці контратакі ворага ў раёне населенага пункта Луцікавара знішчыў некалькіх пехацінцаў праціўніка і афіцэра ў рукапашнай схватцы.

Загадам па 32-й арміі № 0430 ад 25 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Сямёнаў Аляксей Фадзеевіч узнагароджаны Ордэнам Славы 2-й ступені[1].

18 жніўня 1944 года правёў разведку пераправы праз раку Варыа-Йокі ў мястэчку Ліус Вара і ў кароткі тэрмін разам са сваім аддзяленнем аднавіў мост. У перыяд з 25 верасня па 6 кастрычніка 1944 года аддзяленне яфрэйтара Сямёнава абясшкодзіла больш за 500 мін. 6 кастрычніка 1944 г. А. Ф. Сямёнаў быў паранены, але не пакінуў поле бою.

Прадстаўленне да узнагароды — ордэну Славы 1-й ступені — падпісаў Маршал Савецкага Саюза Мерацкоў К. А. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Сямёнаў Аляксандр Фадзеевіч узнагароджаны ордэнам Славы, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

Дэмабілізаваны ў 1944 годзе ў званні старшыны. Жыў у Бабруйску, працаваў на цагельным заводзе. Памёр 8 мая 1951 г.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Аляксей Фадзеевіч Сямёнаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Бабруйску
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы