wd wp Пошук:

Аляксей Святаслававіч Янушкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янушкевіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Янушкевіч (нар. 15 студзеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў мінскім «Дынама», гуляў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда».

З 2009 года — ігрок салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2010 стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У другой палове 2013 года стаў часам заставацца на лаўцы запасных, саступаючы месца цэнтральных абаронцаў Яўгену Постнікаву і Мікалаю Кашэўскаму.

Па заканчэнні сезона 2013 з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Янушкевіча ў казахстанскі «Атырау», але ў снежні 2013 года кантракт з «Шахцёрам» быў падоўжаны[3]. У сезоне 2014 зноў стаў трывалым цэнтральным абаронцам салігарчан.

У студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. Сезон 2015 распачаў у цэнтры абароны, але пазней стаў часцей выкарыстоўвацца на флангах. Канец сезона быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У лістападзе 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2016 страціў месца ў аснове, згуляўшы толькі ў 11 матчах чэмпіянату. Па заканчэнні сезона з’явілася інфармацыя аб тым, што Янушкевіч можа пакінуць Салігорск[6], аднак у выніку ў студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У сезоне 2017 вярнуў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы салігарчан. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Янушкевіч застанецца ў камандзе на наступны сезон[8].

Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, пазней стаў выхадзіць у стартавым складзе, а ў чэрвені выбыў да канца сезона з-за траўмы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[9] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[10], дзе замацаваўся ў аснове. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11].

У студзені 2021 года пакінуў «Іслач»[12] і неўзабаве падпісаў пагадненне з «Віцебскам»[13]. Не меў трывалага месца ў стартавым складзе віцебскай каманды, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[14] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

У кастрычніку 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, адгуляўшы ўвесь матч супраць Іспаніі (0:3) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пасля амаль трохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў зборную ў кастрычніку 2017 года.

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[16][17].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003дубльДынамаБеларусь70
2004дубльДынамаБеларусь270
2005Д1ДынамаБеларусь10
2006Д1ДынамаБеларусь20
2007Д1ДынамаБеларусь120
2008Д1ТарпедаБеларусь260
2009Д1ШахцёрБеларусь140
2010Д1ШахцёрБеларусь301
2011Д1ШахцёрБеларусь310
2012Д1ШахцёрБеларусь291
2013Д1ШахцёрБеларусь220
2014Д1ШахцёрБеларусь280
2015Д1ШахцёрБеларусь190
2016Д1ШахцёрБеларусь110
2017Д1ШахцёрБеларусь250
2018Д1ШахцёрБеларусь71
2019Д1ІслачБеларусь260
2020Д1ІслачБеларусь170
2021Д1ВіцебскБеларусь120

Зноскі

  1. Aleksey Yanushkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksey Yanushkevich // FBref.com
  3. Алексей Янушкевич продлил контракт с «Шахтером»
  4. «Шахтер» подписал контракт с Козекой и продлил соглашение с Янушкевичем
  5. “Шахтер” продлил контракт с Янушкевичем
  6. «Шахтер» расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Осипенко, Игнятевичем и Павловым
  7. “Шахтер” продлил контракт с Янушкевичем
  8. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
  9. “Шахтер” расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
  10. Янушкевич перешел в “Ислочь”
  11. Янушкевич продлил контракт с “Ислочью”
  12. Концевой и Янушкевич расстались с “Ислочью”
  13. Алексей Янушкевич стал игроком “Витебска”
  14. Янушкевич покинул “Витебск”
  15. Глеб и Брессан не вызваны в сборную Беларуси, Сигневич, Путило и Янушкевич — в составе
  16. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  17. Подписи (нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск