У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багалюбаў.
Аляксей Пятровіч Багалюбаў (руск.: Алексей Петрович Боголюбов; 28 сакавіка 1824, с. Памяранне, цяпер Ленінградская вобласць, Расія — 7 лістапада 1896, Парыж, Францыя) — рускі жывапісец-марыніст.
Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1850-53), у 1854-60 працаваў у Парыжы, Дзюсельдорфе. 3 1873 жыў у Францыі.
На пачатку творчага шляху зведаў уплыў І. Айвазоўскага. Аўтар рамантычных пленэрных пейзажаў і панарамных марскіх баталій: «Грэнгамская бітва» (1866), «Лес у Вёле. Нармандыя» (1871), «Вусце Нявы» (1872) і інш.
Заснаваў Мастацкі музей імя А. Радзішчава (1885) і Рысавальнае вучылішча ў Саратаве (1897).