wd wp Пошук:

Аляксей Міхайлавіч Багамолаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багамолаў. Аляксей Міхайлавіч Багамолаў (19 снежня 1919, с. Вялікае Іванаўскае, цяпер Раменскі раён, Маскоўская вобласць — 2 кастрычніка 2013, г. Горкі) — беларускі аграном і селекцыянер. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт. Заслужаны аграном (1960). Ганаровы грамадзянін Горацкага раёна (2010). Ганаровы прафесар БДСГА (1995).

Біяграфія

У 1939 годзе паступіў у БСГА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў БСГА ў 1947 годзе. З таго ж года працаваў у акадэміі навуковым супрацоўнікам, а з 1953 г. — дырэктарам Беняконскай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. У 19561965 гадах — арганізатар і першы дырэктар Гродзенскай абласной дзяржаўнай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. Вывеў новы сорт азімага жыта «Беняконскае», які быў раяніраваны па Беларусі, Літве, Калужскай вобласці.

З 1965 года ў БСГА загадчык кафедры селекцыі і насенняводства, з 1976 года прарэктар па навуковай рабоце, прафесар кафедры селекцыі і насенняводства (1982).

Навуковая дзейнасць

У акадэміі вёў навукова-даследчую работу па вывядзенні новых высокаўраджайных сартоў азімага жыта, яравога ячменю.

Аўтар звыш 500 надрукаваных навуковых і публіцыстычных прац па агранаміі. Аўтар кнігі-альбома «Из пепла и руин» (2004), у які ўвайшлі фотаздымкі, зробленыя ім самім трафейным фотаапаратам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Славы 3-й ступені (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), «Знак Пашаны» (1974), медалём «За адвагу» і 16-ю іншымі дзяржаўнымі медалямі і медалямі ВДНГ СССР, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Аграномы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Горацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Селекцыянеры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Заслужаныя аграномы БССР
Катэгорыя·Аграномы СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Горках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Раменскім раёне