wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Северцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Северцаў. Аляксей Мікалаевіч Се́верцаў[2] (руск.: Алексей Николаевич Северцов; 23 верасня 1866 — 19 снежня 1936) — рускі і савецкі біёлаг, заснавальнік эвалюцыйнай марфалогіі жывёл. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1920), Акадэміі навук Украінскай ССР (1925). Сын М. А. Северцава, бацька С. А. Северцава.

Біяграфія

М. А. Северцаў нарадзіўся ў Маскве. У 1890 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань М. А. Мензбіра. Застаўся ва ўніверсітэце і ў 1895 годзе атрымаў званне магістра заалогіі, у 1898 годзе — доктара заалогіі[3]. Працаваў за мяжой у Францыі, Іспаніі, Італіі. З 1899 года прафесар Юр’еўскага ўніверсітэта, з 1902 года — прафесар Кіеўскага ўніверсітэта. У 1911—1930 гадах А. М. Северцаў у Маскоўскім універсітэце — ардынарны прафесар кафедры заалогіі, параўнальнай анатоміі і фізіялогіі фізіка-матэматычнага факультэта, правадзейны член Навукова-даследчага інстытута заалогіі пры ім у 1922—1930 гадах і член універсітэцкай камісіі дапамогі галадаючым (1922)[3]. З 1930 года дырэктар Лабараторыі эвалюцыйнай марфалогіі Акадэміі навук СССР[3].

Памёр А. М. Северцаў 19 снежня 1936 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па параўнальнай анатоміі і эмбрыялогіі пазваночных жывёл, заканамернасцях эвалюцыйнага працэсу. Аднавіў філагенетычнае дрэва ніжэйшых пазваночных, распрацаваў вучэнне пра біялагічны прагрэс, тыпы філагенетычных змен органаў і функцый. Высунуў тэорыю паходжання пяціпальцавай канечнасці з 7—10-прамянёвай канечнасці продкаў, якая адбылася, у сваю чаргу, ад шматпрпрамянёвага плаўніка старажытных рыбападобных форм. Распрацаваў тэорыю філэмбрыягенезу. Займаўся праблемамі ўзаемаадносін індывідуальнага і гістарычнага развіцця і інш. Адкрыў закон змены фаз (напрамкаў) эвалюцыі, правіла чаргавання галоўных напрамкаў эвалюцыі (Северцава закон).

Зноскі

  1. 1 2 3 Северцов Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн, 2002
  3. 1 2 3 Северцов Алексей Николаевич (руск.) . Летопись Московского университета. // Летопись Московского университета

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Дактары прыродазнаўчых навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заолагі Расіі
Катэгорыя·Эвалюцыяністы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Прафесары МДУ
Катэгорыя·Заолагі СССР
Катэгорыя·Акадэмікі АН УССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве