wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Аўраменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўраменка.

Аляксе́й Мікала́евіч Аўра́менка (нар. 11 мая 1977, г. Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр транспарту і камунікацый Беларусі (з 2019).

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (1999), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2010).

Працоўную кар’еру пачаў у 1999 годзе майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 43 РУП «Будаўніча-мантажны трэст № 8», з 2000 года працаваў галоўным спецыялістам аддзела ўтрымання дарожнай сеткі Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый. У 20012006 гадах быў галоўным спецыялістам упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі Дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый. З 2006 года працаваў у ўпраўленні транспарту, сувязі і інфарматызацыі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, займаў пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка і начальніка. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 года № 656 быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі, а Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2016 года № 174 быў прызначаны першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый.

З 15 студзеня 2019 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1].

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза, Аўраменка адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйса FR4978 у Мінску 23 мая 2021 года, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[2][3]. З-за гэтага ж Аўраменку ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[4], Канада[5], Швейцарыя[6][7]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8].

9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9][10].

Зноскі

  1. Міністрам транспарту і камунікацый Беларусі назначаны Аляксей Аўраменка (нявызн.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (15 студзеня 2019).
  2. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  3. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  4. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  5. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (нявызн.). Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  6. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  7. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  9. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  10. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(руск.) . Zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Намеснікі міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь