wd wp Пошук:

Аляксей Дзмітрыевіч Лягчылін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Лягчылін (нар. 11 красавіка 1992, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Кар’ера

Клубная

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», з 2009 года гуляў за галоўную каманду. У сезоне 2012 не з’яўляўся на полі па прычыне траўмы. У сезоне 2013 толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. 30 верасня 2013 года пасля доўгага перапынку зноў выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёмана». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У сезоне 2014 ужо быў трывалым іграком асновы, гуляў у апорнай зоне. 7 мая 2014 года адзначыўся дублем у браму салігорскага «Шахцёра» (выніковы лік 3:0). Усяго за сезон 2014 забіў 4 мячы. У сезоне 2015, нягледзячы на фінансавыя праблемы, застаўся ў гродзенскім клубе, яшчэ больш замацаваўшыся ў аснове.

У студзені 2016 года папоўніў склад футбольнага клуба «Мінск»[3]. У сезоне 2016 быў асноўным апорным паўабаронцам мінчан. У студзені 2017 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. У першай палове сезоне 2017 трывала гуляў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[5].

У ліпені 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды. У сезоне 2019 стаў часцей выкарыстоўвацца ў якасці цэнтральнага абаронцы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на адзін сезон[7].

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2013 у Санкт-Пецярбургу, правёў усе 6 матчаў і забіў 1 гол (у браму Таджыкістана).

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльНёман10
2008дубльНёман161
2009Д1Нёман30
2010Д1Нёман210
2011Д1Нёман150
2012Д1Нёман00
2013Д1Нёман71
2014Д1Нёман294
2015Д1Нёман262
2016Д1Мінск265
2017Д1Дынама-Брэст233
2018 (1)Д1Дынама-Брэст60
2018 (2)Д1Нёман143
2019Д1Нёман242

Зноскі

  1. Aleksey Legchilin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksey Lyahchylin // FBref.com
  3. Василюк влился в “Неман”
  4. Алексей Легчилин подписал 2-летний контракт с брестским “Динамо”
  5. Алексей Легчилин покинул брестское “Динамо”
  6. Алексей Легчилин вернулся в “Неман”
  7. Алексей Легчилин продолжит играть за “Неман”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка