wd wp Пошук:

Аляксей Дзмітрыевіч Данілаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілаў.

Аляксей Дзмітрыевіч Данілаў (4 (17) сакавіка 190713 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, стралок 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі радавы, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Ужга (цяпер вёска Воцкая Кайгародскага раёна Рэспублікі Комі) у сям’і селяніна. У 1929 годзе скончыў школу другой ступені ў вёсцы Аб’ячава і пераехаў у Мардовію, дзе паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум. Да пачатку вайны працаваў аграномам МТС.

У Чырвонай Арміі з мая 1942 года. Ваяваў на Данскім, Бранскім, Цэнтральным, Беларускім франтах. Падчас фарсіравання Дняпра 28 верасня 1943 года парторг роты Данілаў, рызыкуючы сваім жыццём, выратаваў ад гібелі двух параненых байцоў, якія танулі. Пры адбіцці контратак з 29 верасня па 3 кастрычніка ў раёне вёскі Вялле знішчыў каля 50 фашыстаў. 13 студзеня 1944 года загінуў у баі за вызваленне беларускага горада Калінкавічы. Пахаваны ў Калінкавічах.

15 студзеня 1944 года Аляксею Дзмітрыевічу Данілаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны Ордэнам Леніна

У вёсцы Вотская створаны музей Аляксея Данілава, яго імем у 1980 годзе была названая асноўная агульнаадукацыйная школа. У горадзе Калінкавічы і вёсцы Кайгарадок устаноўлены мемарыяльныя бюсты[1].

Зноскі

  1. В опустевшем доме Героя(нявызн.). Газета «Республика». Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2012. Праверана 7 жніўня 2011.

Спасылкі

Аляксей Дзмітрыевіч Данілаў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валагодскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калінкавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Комі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Калінкавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна