wd wp Пошук:

Аляксей Віталевіч Тараканаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Тараканаў (нар. 26 сакавіка 1996, Старыя Дарогі) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам дубліруючага складу клуба «Мінск».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2013 года выступаў за дубль. У пачатку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смаргонь», дзе замацаваўся ў аснове.

З пачатку 2017 года праходзіў прагляд у «Іслачы», з якой у лютым падпісаў кантракт[2]. 29 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:2). У далейшым працягваў часам з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену.

У красавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну»[3]. У першай палове сезона звычайна гуляў у стартавым складзе, пазнейстаў часцей выхадзіць на замену. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[4], а ў снежні па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[5].

У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Смаргоні». Большую частку сезона 2019 прапусціў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са смаргонскім клубам[6], аднак у пачатку 2020 года ўсё ж пакінуў каманду.

У пачатку 2021 года, завяршыўшы кар’еру, увайшоў у трэнерскі штаб дубля «Мінска». У ліпені 2022 года быў заяўлены за мінскі «Трактар» у Другой лізе.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Украіны (0:1).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльМінскБеларусь141
2014дубльМінскБеларусь292
2015дубльМінскБеларусь193
2016Д2СмаргоньБеларусь213
2017Д1ІслачБеларусь130
2018Д2БелшынаБеларусь232
2019Д2СмаргоньБеларусь80

Зноскі

  1. Aleksey Tarakanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Алексей Тараканов стал первым новичком “Ислочи”
  3. “Белшина” арендовала у “Ислочи” Тараканова
  4. Кротов, Тараканов и Федотов вернулись в “Ислочь” из аренды
  5. Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули “Ислочь”
  6. Пять игроков продлили соглашения со “Сморгонью”
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Трактар Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старых Дарогах
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных